Вы тут

Крэдыты на жыллё раптам падаражэлі


А яшчэ ў самым вялікім банку краіны прыпынілі выдачу пазык на набыццё жылля

Справа ў тым, што Беларусбанк з 8 лістапада павысіў працэнтныя стаўкі па крэдытах на жыллё. Раней крэдыт на ўмовах, вызначаных банкам, можна было аформіць пад стаўку 13 % гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 3 працэнтныя пункты). З чацвярга такі крэдыт дадуць ужо пад 15 % гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 5 працэнтных пунктаў). Аб гэтым паведамляецца на сайце банка.


А яшчэ на сайце гэтай фінансавай установы гаворыцца, што «з 8 лістапада да 31 снежня (уключна) гэтага года прыём новых заяў грамадзян (заявак на крэдыт) на выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў (часткі жылога памяшкання, выдзеленай у асобнае жылое памяшканне (ізаляваны жылы пакой), долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне), за выключэннем крэдытаў на набыццё па дагаворах куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўным заказе, прыпынены».

Дарэчы, падаражэлі крэдыты не толькі на набыццё жылля, але таксама і на будаўніцтва — прыкладна на 2 працэнты. З гэтага ж дня ў Беларусбанку прыпынілі заключэнне новых дагавораў тэрміновага адзыўнога банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях «Класік адзыўны на 35 дзён», а таксама перастаюць заключаць новыя дагаворы па некаторых тэрміновых укладах у нацыянальнай валюце.

Асобныя фінансавыя аналітыкі звязваюць такое падаражанне са зменамі ў Банкаўскім кодэксе, якія ўступілі ў сілу 29 кастрычніка гэтага года. Банкі цяпер не могуць змяняць працэнты па крэдытах у аднабаковым парадку, а таксама навязваць кліенту дадатковую паслугу, не даўшы права выбару.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.