Вы тут

"Мінсктранс": праязныя на кароткія прамежкі часу ў бліжэйшы час не з'явяцца


Далейшае нарошчванне разнавіднасцяў праязных дакументаў у Мінску не плануецца.


- Гэта звязана з дадатковымі нерацыянальнымі выдаткамі і ўскладненнем ўспрымання для пасажыраў. Мяркуем, што аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду і дзеючае тарыфнае меню ў поўнай меры адпавядаюць патрэбам большасці насельніцтва, - адзначылі ў «Мінсктрансе». - Сёння мы прапануем 180 разнавіднасцяў праязных квіткоў з улікам іх падзелу па відах транспарту. Дзякуючы гэтаму пасажыр можа выбраць аптымальны па часе і кошту варыянт перамяшчэння.

Што тычыцца адзіных праязных на кароткія прамежкі часу, на прадпрыемстве назвалі яшчэ адну прычыну, па якой іх не плануюць уводзіць:

- У наш час маецца недастатковая нарматыўная прававая база для стварэння прыярытэту руху грамадскага транспарту па ўсёй вулічна-дарожнай сеткі.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.