Вы тут

Старыя талоны ў грамадскім транспарце Мінска сапраўдныя да 19 студзеня


Талоны па старых тарыфах на праезд у грамадскім транспарце Мінска будуць сапраўднымі да 19 студзеня наступнага года, патлумачылі ў «Мінсктрансе».


Білеты на адну паездку па папярэдніх тарыфах 0,50 і 0,65 рубля (5000 і 6500 рублёў адпаведна на старыя грошы) сапраўдныя на працягу трыццаці дзён з дня ўступлення ў сілу адпаведнага рашэння аб павелічэнні тарыфаў на праезд. Нагадаем, яно ўступіла ў сілу з 21 снежня, калі кошт білетаў на адну паездку вырас на 10 працэнтаў і на 5 працэнтаў — праязных дакументаў на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ў рэгулярных зносінах. Нявыкарыстаныя білеты на адну паездку па старых тарыфах належаць абмену (толькі ў кіёсках і касах філіяла «Агенцтва Мінсктранс») з адпаведнай даплатай (розніцы ў тарыфе) на новыя білеты на працягу ўсяго перыяду дзеяння рашэння. Набытыя раней білеты ў кіроўцы па тарыфах 0,55 або 0,70 рубля (5500 і 7000 рублёў) сапраўдныя для аплаты праезду ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах або ў аўтобусах экспрэс-маршрутаў адпаведна на працягу ўсяго перыяду дзеяння рашэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Па старых талонах — да 19 студзеня

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.