Вы тут

На Радаўніцу — часовыя маршруты


У сувязі з масавымі наведваннямі могілак у перыяд з 7 па 10 мая дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» традыцыйна арганізуе працу шэрагу часовых гарадскіх аўтобусных маршрутаў.


7-9 мая: №970Э «АС «Паўднёва-Заходняя» — Заходнія могілкі»; №972Э «ДС «Уручча-2» — Каладзішчанскія могілкі»; №973Э «ДС «Захад-3» — Паўночныя могілкі»; №975Э «ДС «Чыжоўка — могілкі «Міханавічы». Таксама будзе павялічана колькасць рухомага саставу на дзеючых гарадскіх аўтобусных маршрутах: №68 «ДС «Карастаянавай» — Паўночныя могілкі; №94С «АС Аўтазаводская» — Чыжоўскія могілкі»; №109 «ДС «Карбышава» — Паўночныя могілкі».

10 мая: №968Э «ДС «Карастаянавай» — Паўночныя могілкі»; №970Э «АС «Паўднёва-Заходняя» — Заходнія могілкі»; №971Э «ДС «Захад-3» — могілкі «Міханавічы»; №972Э «ДС «Уручча-2» — Каладзішчанскія могілкі»; №973Э «ДС «Захад-3» — Паўночныя могілкі»; №974Э «Кульман — Паўночныя могілкі»; №975Э «ДС «Чыжоўка» — могілкі «Міханавічы»; №976Э «ДС «Дружная» — Паўночныя могілкі»; №977 «1-я вароты — 2-я вароты» (для абслугоўвання Паўночных могілак); №979Э «ДС «Карбышава» — Паўночныя могілкі». Таксама будзе павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах: №31 «ДС «Уручча-2» — Каладзішчанскія могілкі» (з адначасовай адменай аўтобуснага маршруту №172Э); №94С «АС «Аўтазаводская» — Чыжоўскія могілкі».

З мэтай мінімізацыі часу праезду да месцаў адпраўлення гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў, якія забяспечваюць транспартнае абслугоўванне месцаў пахавання, 10 мая ў перыяд з 7.00 да 20.00 будзе запланавана: павелічэнне колькасці рухомага саставу на аўтобусных маршрутах №№3С, 29, 59, 148С, 921, 941, тралейбусных маршрутах №№2, 22, 25, 46, 92 і трамвайным маршруце №11; арганізацыя работы часовага аўтобуснага маршруту №22Д «ДС «Чыжоўка» — ст.м. Аўтазаводская».

10 мая ў сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вуліцы Кульман з-за арганізацыі масавых перавозак пасажыраў да месцаў пахавання рух аўтобуснага маршруту №19 «ДС «Карастаянавай» — Сляпянка» будзе арганізаваны па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, плошчы Бангалор, вуліцы М.Багдановіча з выкананнем прыпыначнага пункта «Пл. Бангалор» у абодвух напрамках.

Аплата за праезд на маршрутах №№22Д, 68, 94С, 109, 977 будзе брацца па гарадскім звычайным тарыфе, на маршрутах №№968Э, 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 976Э, 979Э — па гарадскім экспрэсным тарыфе ў прамым і зваротным кірунку пры пасадцы ў аўтобусы ў Мінску.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.