Вы тут

Мінск і Масква ў лістападзе абмяркуюць кампенсацыі з-за падатковага манеўра


Беларусь і Расія з лістапада прыступаюць да прапрацоўкі пытання памеру кампенсацый для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне РФ. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае БЕЛТА.


Першы тур сустрэч па падатковаму манеўру на ўзроўні віцэ-прэм'ераў пачнецца з 1 лістапада. "А да гэтага будуць працаваць рабочыя групы", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Ён дадаў, што пасля завяршэння падатковага манэўру ў Расеі, калі ў Беларусь будзе пастаўляцца нафта без кампенсацый, краіна можа разглядаць пытанне паставак з іншых краін. "Пакуль існуючы механізм пастаўкі прадугледжвае пэўную льготнасць кошту нафты. Гэта добра для бюджэту, добра для прадпрыемстваў", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася, Беларусь і Расія да канца года прапрацуюць пытанне памеру кампенсацый. Як інфармаваў Ігар Ляшэнка, у расейскага боку ёсць разуменне, што такія кампенсацыі павінны быць. Дадаткова будуць прапрацоўвацца велічыня і механізм кампенсацый, удакладняў віцэ-прэм'ер. У Расіі ў рамках завяршэння падатковага манеўру ў нафтавай галіне будуць прадугледжаны ўнутраныя механізмы кампенсацый - бюджэтныя субсідыі нафтавікам. У Беларусі такога механізму цяпер няма. На перамовах абмяркуюць, як уніфікаваць гэтыя падыходы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.