Беларусь і Расія з лістапада прыступаюць да прапрацоўкі пытання памеру кампенсацый для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне РФ. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае БЕЛТА [1].
Першы тур сустрэч па падатковаму манеўру на ўзроўні віцэ-прэм'ераў пачнецца з 1 лістапада. "А да гэтага будуць працаваць рабочыя групы", - сказаў Ігар Ляшэнка.
Ён дадаў, што пасля завяршэння падатковага манэўру ў Расеі, калі ў Беларусь будзе пастаўляцца нафта без кампенсацый, краіна можа разглядаць пытанне паставак з іншых краін. "Пакуль існуючы механізм пастаўкі прадугледжвае пэўную льготнасць кошту нафты. Гэта добра для бюджэту, добра для прадпрыемстваў", - сказаў віцэ-прэм'ер.
Як паведамлялася, Беларусь і Расія да канца года прапрацуюць пытанне памеру кампенсацый. Як інфармаваў Ігар Ляшэнка, у расейскага боку ёсць разуменне, што такія кампенсацыі павінны быць. Дадаткова будуць прапрацоўвацца велічыня і механізм кампенсацый, удакладняў віцэ-прэм'ер. У Расіі ў рамках завяршэння падатковага манеўру ў нафтавай галіне будуць прадугледжаны ўнутраныя механізмы кампенсацый - бюджэтныя субсідыі нафтавікам. У Беларусі такога механізму цяпер няма. На перамовах абмяркуюць, як уніфікаваць гэтыя падыходы.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatkovy-maneur-u-rasii
[3] https://zviazda.by/be/tags/naftavy-rynak
[4] https://zviazda.by/be/tags/pamer-kampensacyy