Вершаваная замалёўка
Чугунок — галоўны ў печы!
Пахваліцца хіба нечым?
Пенка ў супе з малаком
Ды і бульбачка з дымком.
Кошык з накрыўкай... Глядзі ж,
Каб не ўбегла ў яго мыш!
Тут адлежвае бачок
Найсмачнейшы кумпячок.
Раней не ведалі канапы,
Лаўка вось, чатыры «лапы»,
Расцягнулася праз хату —
Дык і месца ж як багата!
Лямпа «ўключана», браточак,
Але цёмненькі куточак
А газніца ледзь блішчыць
Павячэраць — дый тушыць!
Па бялізне «бег» не раз
Паважны майстар прас.
Ён разгладзіў шаль, спадніцу,
Дык чаму б не весяліцца?
Куфар у хаце — гаспадар,
Каштоўных рэчаў уладар.
Замок вісіць, вуглы з дэкорам,
Увесь распісаны ўзорам.
Патэльню лоўка падняла
Сяброўка печы — чапяла.
Выглядае смешна, можа,
Ды з блінцамі дапаможа.
Масла лёгка нам купіць,
Было цяжэй у бойцы збіць.
Патрабавалася снароўка,
Каб біць смятану малатоўкай.
Торба — добрая падмога,
З ёю лёгкая дарога!
Напаўняй мяшэчак нечым
Ды ўскідвай на плечы.
Глечык з гліны менавіта —
Глянцавы ды самавіты.
Малако ў ім зберагалі
Роўна з краем налівалі.
Анастасія ЯРАХНОВІЧ
Што за таемнымі дзвярыма?