Вы тут

Урад рыхтуе прапановы для далейшага развіцця будаўнічай галіны


Урад рыхтуе прапановы для далейшага развіцця будаўнічай галіны.


Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.

Паводле інфармацыі БелТА, на пасяджэнні разглядаўся праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Са справаздачай аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні эфектыўнага функцыянавання будгаліны выступіла Мінбудархітэктуры.

Сяргей Румас нагадаў, што ў лістападзе адбудзецца семінар-нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы па пытаннях павышэння эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Запланавана справаздача ўрада аб выпраўленні сітуацыі ў галіне з прадстаўленнем канкрэтных прапаноў па яе далейшым развіцці.

— Яшчэ ў 2013 годзе работа будаўнічага комплексу была падрабязна разгледжана на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Усе неабходныя рашэнні прыняты і рэалізоўваюцца. Разам з тым умовы работы як на знешніх, так і на ўнутраным рынках дынамічна мяняюцца, што, безумоўна, уплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў цэлым і будаўнічага комплексу ў прыватнасці. Мы павінны адэкватна, а самае галоўнае — своечасова рэагаваць на гэтыя змяненні, — падкрэсліў кіраўнік урада.

— За мінулы час мы істотна нарасцілі вытворчыя магутнасці будаўнічага комплексу — як падрадных прадпрыемстваў, так і арганізацый прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, істотна павялічылі кадравы патэнцыял галіны. Але сёння, зыходзячы з прадстаўленых дакументаў, гэты патэнцыял выкарыстоўваецца недастаткова эфектыўна, — лічыць прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, створаныя ў краіне ўмовы даюць магчымасць выкарыстоўваць новыя пункты росту і адысці ад залежнасці ў бюджэтным фінансаванні. Прынятыя ўрадам і Нацбанкам меры па стрымліванні інфляцыі пашырылі доступ да рэсурсаў камерцыйных банкаў на даволі камфортных умовах. З улікам гэтага Сяргей Румас лічыць мэта-згодным больш шырокае выкарыстанне магчымасцяў банкаўскай сістэмы пры будаўніцтве сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктур.

На пасяджэнні ва ўрадзе абмяркоўвалася таксама нарошчванне экспарту будаўнічых паслуг і яго далейшая дыверсіфікацыя.

Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу, што для ацэнкі эфектыўнасці работы будаўнічай галіны павінны быць дакладныя, зразумелыя і абгрунтаваныя крытэрыі. У цэнтры ўвагі застанецца і вырашэнне жыллёвага пытання — размова ідзе аб тым, каб забяспечыць ва ўстаноўленыя тэрміны жыллём усе шматдзетныя сем'і, якія больш за адзін год стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Стратэгія росту

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.