Вы тут

Адкрыты сезон сельскагаспадарчых кірмашоў


Восеньскі сезон кірмашоў распачаўся ў краіне яшчэ 15 верасня: на 197 пляцоўках па ўсіх раёнах арганізаваны выязны гандаль. Самыя масавыя пройдуць у Мінску каля Палаца спорту і «Чыжоўка-Арэны» з 22 верасня.


— Першай свой ураджай пакажа Гродзенская вобласць, — расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Вольга Гаўрыльчык.

— Цэнтральнай стане пляцоўка каля Палаца спорту. З 9.00 да 16.00 Гродзенскі мясакамбінат, Дзятлаўскі сыраробны завод, Шчучынскі масласырзавод, ААТ «Навагрудскія дары», «Гроднахлебпрам» і іншыя прадпрыемствы рэгіёна, рыбаводныя і сялянска-фермерскія гаспадаркі, арганізацыі спажывецкай кааперацыі прадставяць тут сваю прадукцыю.

Мінчане змогуць набыць агародніну і садавіну ўраджаю 2018 года, кансервы, малочныя прадукты, мяса, каўбасныя вырабы, рыбу, мёд, нехарчовыя тавары. Пакупкі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам І групы, грамадзянам, старэйшым за 80 гадоў, даставяць дадому бясплатна. Валанцёры БРСМ не адмовяць і астатнім людзям у сталым узросце, якім будзе цяжка данесці пакупкі да прыпынку ці да дома. 29 і 30 верасня кірмашовыя гандлёвыя рады разгорнуцца на паркоўцы каля «Чыжоўка-Арэны» і збяруць вытворцаў сельгаспрадукцыі Магілёўскай вобласці. 6—7 кастрычніка прадставіць сваю прадукцыю Мінская вобласць, 13—14 — Брэсцкая, праз тыдзень — Гомельская, а там і Віцебская. 3—4 лістапада будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны краіны. Вытворцы абяцаюць, што іх цэны будуць ніжэйшыя, чым у крамах.

Адметным сёлета з'яўляецца і тое, што ўпершыню свае вырабы змогуць прадставіць звычайныя жахары. Яны парадуюць пакупнікоў хлебабулачнай прадукцыяй, паведамляюць у Мінгарвыканкаме.

Маргарыта ГАЙДАРЖЫ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.