Вы тут

Ці хапае ў Мінску пляцовак для выгулу жывёл?


З гэтым пытаннем мы прайшліся па вуліцах Першамайскага раёна. Менавіта тут знаходзіцца шмат паркаў і ўзлессяў, дзе вельмі часта можна сустрэць гаспадароў хатніх жывёл. Чаму тут, а не ў спецыяльна вызначаных месцах, — даведаецеся далей.


Алена, гаспадыня Аксель

— У нашым раёне насамрэч шмат паркаў, таму выйсці на шпацыр з сабакам ёсць куды. Канешне, такія месцы не прызначаны для гэтай справы, але і мне, і Аксель тут утульна і камфортна. Ведаю адну спецыяльную пляцоўку для выгулу жывёл, але яна знаходзіцца адносна далёка ад дома, а гэта нязручна. Да таго ж я ўзяла сабаку ў даволі вялікім узросце, відаць, ён прывык адчуваць сябе вольна, таму я не баюся яго адпускаць. За сабакам заўсёды прыбіраю.

Арцём, гаспадар Норыса

— Я лічу, што ў Мінску не хапае месцаў для выгулу жывёл. Навокал толькі дзіцячыя пляцоўкі і паркі. У некаторых месцах нават шыльдачкі стаяць: «Нельга выгульваць сабак!» А куды мне яго выводзіць? Таму тут і ходзім.

Ірына, гаспадыня Рычы

— Пляцовак не хапае ад слова «зусім». А калі і ёсць, то яны не абсталяваны як трэба. Таму і даводзіцца гуляць у парках. На дзіцячыя пляцоўкі мы не ходзім: гэта няправільна. Хоць я і заўсёды прыбіраю за Рычы, не ўсе робяць так. Да таго ж вялікія сабакі павінны быць у намордніках.

Соф'я Міронаўна, гаспадыня Гара

— З Гарам гуляем па дварах ды ў парках. А дзе яшчэ? Калі ў парку яшчэ нармальна на гэта рэагуюць, то каля двароў у людзей узнікаюць пытанні. У каго дзеці, у каго больш вялікія сабакі. А я за яго баюся, ён у мяне маленькі і вельмі добры, нікуды не ўлазіць. Знайшла яго гады чатыры таму, з таго часу і не расстаёмся.

Аляксандр, гаспадар Сцяпана

— Спецыяльных месцаў не хапае. Ёсць толькі адна пляцоўка, але далёка. Хацелася б, каб пабудавалі хоць па адной пляцоўцы на кожны раён. Таму што даводзіцца гуляць у дварах, у парках. Мы заўсёды прыбіраем за Сцяпанам, але не ўсе гаспадары аднолькавыя, а тут гуляюць дзеці.

Маргарыта ГАЙДАРЖЫ, студэнтка 4 курса факультэта журналістыкі БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.