Вы тут

Расказваем, аб чым серыял «Хто, калі не мы»


У канцы чэрвеня адбылася прэм'ера беларускага сацыяльнага рэаліці-серыяла «Хто, калі не мы». Кожная серыя падымае пэўныя праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў нашай краіне і расказвае, як іх вырашаць. Першая была прысвечана інвалідам-калясачнікам, другая — невідушчым людзям. Прэзентацыя другой серыі прайшла на мінулым тыдні.


— Серыял расказвае пра тое, як можна спрасціць жыццё людзей з інваліднасцю ў Беларусі, — распачаў ініцыятар праекта Аляксандр АЎДЗЕВІЧ. — Напрыклад, з яго вы даведаецеся, як, згодна з законам, пабудаваць пандус у сябе ў пад'ездзе ці ў якім-небудзь грамадскім месцы.

Адметнасць серыяла яшчэ і ў тым, што ўсе складаныя пытанні падымаюцца ў розных камічных сітуацыях. Таму яго можна з гонарам называць першым беларускім сіткамам.

— Спачатку мы проста хацелі расказаць аб тым, як людзі з абмежаванымі магчымасцямі вырашаюць рознага кшталту праблемы. Але ўсё гэта падалося нам вельмі сумным, і мы вырашылі надаць серыялу камедыйнасці, каб прыцягнуць агульную публіку, а пасля ўжо расказваць пра важныя рэчы. У нас ёсць сцэнарыст, які і выдумляе смешныя гісторыі для герояў, — расказвае Аляксандр.

Галоўнымі героямі серыяла з'яўляюцца сябры, якія пераехалі жыць у Мінск і сутыкаюцца з рознымі перашкодамі. У першай серыі сюжэт выбудоўваўся вакол гераіні, якую сыграла Аляксандра Чычыкава, пераможца «Міс свету на інваліднай калясцы — 2017», у другой — вакол хлопца з сіндромам Даўна. Аўтары выводзяць людзей з інваліднасцю ў статус герояў, а магчыма нават і зорак.

— Наша задача ў тым, каб людзі не толькі пасмяяліся падчас прагляду серыяла, але і задумаліся аб тым, што яны могуць з гэтай праблемай зрабіць і куды пайсці. Каб яна вырашылася не праз год, а зараз і тут, — дзеліцца ініцыятар праекта. Дарэчы, другую серыю ўжо зараз можна паглядзець на ютуб-канале іnvaLІFE.

Хочацца верыць, што серыял сапраўды дасягне вялікай папулярнасці, а пасля яго прагляду грамадства задумаецца аб тым, як дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Бо хто, калі не мы?

Маргарыта ГАЙДАРЖЫ, студэнтка ІV курса факультэта журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: Хто, калі не мы?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Каранавірус не стане «чорным лебедзем». Чым адгукнецца СОVІD-19?

Каранавірус не стане «чорным лебедзем». Чым адгукнецца СОVІD-19?

Удзельнікі чарговага пасяджэння праекта «Экспертнае асяроддзе» — «Каранавірус: эканоміка страху» ў прэс-цэнтры БелТА спрагназавалі, якія змены адбудуцца на сусветнай прасторы з-за сітуацыі з СОVІD-19.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра суботнік і цікавую гісторыю кахання.

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.