Вы тут

У Мінску запрацаваў новы паштамат


Учора каля сталічнага аддзялення паштовай сувязі № 62 адбылася прэзентацыя аўтаматызаванай паштовай прылады самаабслугоўвання з убудаваным тэрміналам аплаты паслуг — паштамата.


— Паштаматы прызначаны для перанакіравання міжнародных рэгіструемых паштовых адпраўленняў і закліканы забяспечыць кліентам дадатковы сэрвіс, адначасова зніжаючы нагрузку на аддзяленні паштовай сувязі, а таксама спрыяючы памяншэнню чэргаў, — зазначыў начальнік упраўлення тэхнічнага і сеткавага ўзаемадзеяння Белпошты Аляксей ЦВІРКО.

Для перанакіравання яго пасылкі ў любы з паштаматаў кліенту неабходна зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце РУП «Белпошта» і адзін раз прайсці ідэнтыфікацыю ў найбліжэйшым да паштамата аддзяленні паштовай сувязі, прад'явіўшы пашпарт або пасведчанне кіроўцы.

Паштаматы карэктна працуюць пры тэмпературы ад -30 да +40 градусаў па Цэльсіі. Кожная прылада абсталявана трыма камерамі відэаназірання і змяшчае шэсць шаф па дзевяць ячэек у кожнай. Максімальная нагрузка на паліцу ячэйкі складае каля 30 кілаграмаў. Кожная ячэйка забяспечана антывандальным замком.

На сённяшні дзень РУП «Белпошта» выкарыстоўвае 20 паштаматаў: 11 у сталіцы, па адным у кожным абласным цэнтры, а таксама ў Оршы, Лідзе, Барысаве і Бабруйску.

У перспектыве пашырэнне сеткі паштаматаў звязана з развіццём інтэрнэт-гандлю, дзе дастаўка з'яўляецца важным звяном транспартна-лагістычных працэсаў. Асабліва гэта датычыцца так званай апошняй мілі — дастаўкі тавару канчатковаму пакупніку. Паштаматы ў значнай меры спрашчаюць гэты этап як для пакупнікоў, так і для прадаўцоў.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.