Вы тут

Абноўленае паштовае аддзяленне адкрылі ў Добрушы


Аддзяленне паштовай сувязі № 4 Добрушскага ўчастка паштовай сувязі пасля правядзення маштабнай мадэрнізацыі гатова прымаць наведвальнікаў. У райцэнтры прайшло ўрачыстае адкрыццё сацыяльна значнага аб’екта — падарунка не толькі для добрушскіх паштавікоў, але і ўсіх жыхароў і гасцей горада напярэдадні Дня беларускага пісьменства.


— Будаваць, рамантаваць, мадэрнізаваць — заўсёды правільна. Гэта паказчык руху і развіцця, — адзначыў старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Матарас. — Дзякуючы Году гістарычнай памяці, Дню беларускага пісьменства, які пройдзе ў Добрушы, мы пераўтвараем горад. «Белпошта» не застаецца ад гэтага працэсу ў баку і прыклала ўсе ўмовы, каб здзівіць сваіх кліентаў.

Удзел у адкрыцці абноўленага аддзялення сувязі прынялі намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена Драздовіч і намеснік дырэктара Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Марына Перагуда. 

У прасторнай зале абноўленага аддзялення арганізаваны сістэмы электроннай чаргі, аўдыёзапісу і відэаназірання, што забяспечвае камфортныя ўмовы і дадатковую бяспеку пры абслугоўванні кліентаў. Наведвальнікі могуць скарыстацца поўным спектрам паштовых паслуг. Для якаснага абслугоўвання кліентаў у аддзяленні паштовай сувязі арганізавана тры працоўныя месцы спецыялістаў па паштовай дзейнасці, працоўнае месца для абслугоўвання карпаратыўных кліентаў, а таксама зона самаабслугоўвання пошта-маркет — працоўнае месца па рэалізацыі тавараў спажывецкага попыту. Аддзяленнем абслугоўваецца сем даставачных участкаў, дзе пражываюць каля 9 тысяч жыхароў.

Між тым святочнай нагодай для паштавікоў Добрушчыны гэты дзень стаў і ў сувязі з выпускам ў абарачэнне Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі паштовай маркі з гербам Добруша з серыі «Гербы гарадоў Беларусі». Дызайн паштовай маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Святланы Цырулік. Герб горада Добруша Гомельскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у зялёным полі якога намаляваны тры бухты каната сярэбранага колеру з чорнымі швамі. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў абноўленым аддзяленні паштовай сувязі № 4 Добруша правялі спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота Гомельскі філіял РУП «Белпошта»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.