Вы тут

Стартавала добраахвотніцкая акцыя БРСМ «#ЗаДело!»


У свой дзень нараджэння БРСМ даў старт новаму агульнарэспубліканскаму праекту «#ЗаДело!», накіраванаму на шырокае далучэнне моладзі да  навядзення парадку на сваёй малой радзіме. У Мінску працоўная акцыя разгарнулася на востраве Камсамольцаў у парку Перамогі. 


Маладыя людзі займаліся добраўпарадкаваннем валейбольнай і тэніснай пляцовак, ачысткай прылеглых дарожак ад травы. Моладзевая ініцыятыва зацікавіла будучых беларускіх архітэктараў, студэнтаў БНТУ, якія прапанавалі сваё бачанне стварэння крэатыўнай прасторы. У хуткім часе на востраве Камсамольцаў будуць абсталяваны пляцоўкі для моладзевых канцэртаў і сустрэч, а таксама дызайнерскія лаўкі з элементамі беларускага арнаменту.  Гэта паклала пачатак стварэнню ў Мінску адкрытай крэатыўнай прасторы "Беларусь – крыніца натхнення". 

Ганна Занкавіч, фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.