Вы тут

Галубы вы мае...


Супрацоўнiк чыгуначнай станцыi «Баранавiчы-Цэнтральныя» Валерый Мацко цалкам мог бы стаць героем сучаснай версii фiльма «Каханне i галубы». Як толькi Валерый Антонавiч, пасвiстваючы, выходзiць на вулiцу каля будынка станцыi, да яго iмклiва злятаюцца шызыя, белыя, стракатыя птушкi. А ўжо калi з сабой ёсць ласунак — насенне сланечнiка, — галубы бясстрашна садзяцца на руку — утрох, учатырох.


«Я працую тут даўно i ўжо гадоў пяць iх кармлю», — ласкава ўсмiхаецца мужчына, гледзячы на сваiх гадаванцаў.

Ганна ЗАНКАВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».