Вы тут

У Таджыкістане будуць збіраць беларускую тэхніку


«Цяпер збіраюцца толькі дзве маркі трактароў «Беларус». У будучыні там плануецца зборка не толькі тэхнікі Мінскага трактарнага завода, а і іншай сельскагаспадарчай, камунальнай тэхнікі. Маецца на ўвазе: усё, што ствараецца ў Беларусі, можна там на базе па меры неабходнасці сабраць. Такая перспектыва гэтага прадпрыемства на будучыню», — расказаў «Звяздзе» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі Хакдод Махмадшарыф Махмуд.


«Агратэхсэрвіс» займаецца кааперацыйнай вытворчасцю трактароў «Беларус» у таджыкскім горадзе Гісар. Удзел у яе адкрыцці ў маі гэтага года прымалі кіраўнікі дзвюх дзяржаў. Падчас гэтага ж візіту Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць праграму адукацыі таджыкскіх машынабудаўнікоў на МТЗ. І ўжо ў канцы жніўня першы работнік Самардзін Джабараў пасля месячнага курса атрымаў сертыфікат ліцейшчыка металаў і сплаваў.

Асаблівыя словы падзякі ад спецыяліста з Таджыкістана — кіраўніцтву завода і калегам, якія працавалі ў цэху поруч і дапамагалі спасцігаць новыя ўменні.

Першы намеснік генеральнага дырэктара МТЗ Тарас Мурог адзначыў, што на заводзе высока ацэньваюць вынікі праведзенай працы і плануюць далей запрашаць спецыялістаў «Агратэхсэрвіса» на навучэнне.

«Зборка, адкрытая ў горадзе Гісар пры ўдзеле прэзідэнтаў Беларусі і Таджыкістана, адкрывае высокі патэнцыял для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і дазваляе вывесці яго на новы ўзровень, — падкрэсліў Тарас Мурог.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Новыя гарызонты «Беларуса»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.