Вы тут

Наталля Качанава правяла сустрэчу з паслом Таджыкістана ў Беларусі


Бахтавар Сафарзада не так даўно выконвае дыпламатычную місію ў нашай краіне. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь ён быў прызначаны 31 мая 2023 года. У нядаўнім мінулым дыпламат быў дэпутатам, прадстаўляў сваю дзяржаву ў Міжпарламенцкай Асамблеі краін — удзельніц СНД. Старшыня Савета Рэспублікі выказала ўпэўненасць, што з прыходам пасла на работу ў Беларусь кантакты паміж парламентарыямі дзвюх краін стануць яшчэ больш інтэнсіўнымі. 


«Паміж нашымі краінамі склаліся добрыя, сяброўскія адносіны, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. — Таджыкістан для нас заўсёды быў добрым сябрам. Нас звязваюць гістарычныя карані. І, вядома, умногім гэта дзякуючы той працы, якую праводзяць лідары нашых краін — Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон».

«Мы разумеем, што ў эканамічным плане ў нас яшчэ ёсць перспектывы для росту, — адзначыла спікер. — У нас працуюць сумесныя прадпрыемствы. Аднак няма мяжы ўдасканаленню». У прыватнасці, Наталля Качанава прывяла ў прыклад супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці. Яна назвала перспектыўным праект па лініі МПА СНД «Садружнасць моды» і нагадала, што нядаўна Савет Рэспублікі арганізаваў і правёў форум жанчын-прадпрымальніц Беларусі і Узбекістана. «Будзем вельмі рады, калі такі форум мы зможам правесці і з жанчынамі Таджыкістана, — заўважыла Старшыня Савета Рэспублікі. — Можна думаць аб розных праектах, якія былі б на карысць нашых краін і народаў».

У гэтай сувязі спікер верхняй палаты парламента расказала пра праект «Цягнік Памяці», які рэалізуецца верхнімі палатамі Беларусі і Расіі. «Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў нас з вамі агульная, — канстатавала Наталля Качанава. — Мы вельмі спадзяемся, што сёлета хлопцы і дзяўчаты і з Таджыкістана прымуць удзел у гэтым праекце. Будзем вельмі рады. Увогуле па лініі моладзі нам трэба працаваць вельмі шчыльна». Спікер расказала, што маладыя людзі з Таджыкістана праходзяць навучанне ў беларускіх універсітэтах. «І гэта цудоўна, бо будзе сябраваць моладзь — будзе будучыня ў нашых краін», — падкрэсліла яна. 

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу на важнасць работы па міжпарламенцкай лініі і расказала, што запрасіла свайго таджыкскага калегу наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам. «Мы будзем рабіць усё для таго, каб нашы адносіны па лініі парламентарыяў развіваліся вельмі эфектыўна, — адзначыла Наталля Качанава. — У нас сапраўды паміж калегамі складваюцца добрыя сяброўскія адносіны, якія дазваляюць нам працаваць і адчуваць, што ў нас ёсць не проста надзейныя партнёры, а добрыя сябры, дзе мы можам разам вырашаць любыя пытанні. Асабліва гэта важна ў рабоце ў міжнародных арганізацыях: па лініі ШАС, СНД. Мы бачым, наколькі сёння далікатны свет і якія падзеі адбываюцца ў цэлым у свеце, таму наша задача — зрабіць усё для таго, каб падтрымліваць адзін аднаго. Каб мы сумесна прымалі рашэнні, якія б дазвалялі эфектыўна развівацца нашым краінам, жыць у міры нашым народам. І паверце, мы для гэтага будзем рабіць усё, што ад нас залежыць». 

Старшыня Савета Рэспублікі праінфармавала пасла Таджыкістана аб найважнейшых падзеях, якія ў хуткім часе адбудуцца ў Беларусі. «Мы ўпершыню правядзем адзіны дзень галасавання ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, — паведаміла яна. — У наступным годзе — 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І, вядома, мы будзем запрашаць нашых бліжэйшых сяброў, аднадумцаў — бліжэйшых не па адлегласці, а па духу». Наталля Качанава заўважыла, што члены Савета Рэспублікі будуць удзячны, калі іх калегі-парламентарыі наведаюць гэтыя ўрачыстыя мерапрыемствы, а таксама возьмуць удзел у назіранні за выбарамі.

«Адным словам, задач у нас вельмі шмат, — рэзюмавала спікер. — І перспектывы, якія адкрываюцца перад намі ў плане супрацоўніцтва, шырокія. Вы павінны ведаць, што ў вас тут добрыя, надзейныя сябры. Мы заўсёды будзем рады. І калі ёсць нейкія прапановы, мы заўсёды гатовы актыўна ўключыцца для таго, каб яны былі рэалізаваны эфектыўна на карысць нашых краін і народаў. І мы не павінны падвесці нашых кіраўнікоў, бо сапраўды гэта такі добры прыклад, калі нашы мудрыя кіраўнікі робяць усё для таго, каб нашы краіны і народы жылі ў міры і спакоі і развіваліся на карысць нашых людзей».

У сваю чаргу, пасол Таджыкістана падкрэсліў, што ў іх краіне Наталлю Качанаву ведаюць як актыўнага дзяржаўнага дзеяча: прычым не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, а і ў межах СНД, на прасторы іншых міжнародных арганізацый. «Беларусь для нас — сяброўская краіна, — падкрэсліў Бахтавар Сафарзада. — Паміж нашымі парламенцкімі структурамі ў рамках двухбаковых і шматбаковых сусветных фарматаў існуе вельмі актыўная дзейнасць».

Пасол звярнуў увагу на агульную пазіцыю Беларусі і Таджыкістана па лініі міжпарламенцкага і міжнароданага супрацоўніцтва, заканатворчасці і многіх іншых сферы. «Гэта сведчыць аб стратэгічным партнёрстве, моцным саюзе, — падкрэсліў ён. — Маецца патэнцыял, ёсць куды развівацца, улічваючы сяброўскія адносіны нашых лідараў». 

Дыпламат расказаў аб бліжэйшых сумесных планах і праектах, якія датычацца кааперацыі і імпартазамяшчэння. 

У размове з журналістамі пасол, кажучы аб сумесных гандлёва-эканамічных праектах, дыпламат адзначыў, што ў апошнія гады іх стала нямала. Па яго словах, яны садзейнічаюць актывізацыі і павышэнню тавараабароту. У Мінску плануецца стварыць гандлёвы дом «Таджыкістан», які будзе служыць яшчэ і кардынацыйным цэнтрам бізнэс-супольнасці абедзвюх краін. Рэспубліка Таджыкістан зацікаўлена ў стварэнні сумесных карпарацый. У прыватнасці, па вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі. Прыклады ўжо ёсць — у Таджыкістане наладжана вытворчасць беларускай сельгастэхнікі. Ёсць зацікаўленасць таджыкскіх грамадзян наведаць нашу краіну з турыстычнай мэтай. Канкрэтныя прапановы ў гэтым кірунку маюць і іх турыстычныя кампаніі. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.