Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Давайце будзем інтэнсіфікаваць нашы адносіны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Бахтаварам Сафарзадой. Вітаючы госця, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ён дасведчаны дыпламат, які добра ведае Беларусь і яе магчымасці. У сваю чаргу, беларусы добра ведаюць магчымасці Таджыкістан. «Нашы народы заўсёды паважалі адзін аднаго, дружныя былі заўсёды. Нашы адносіны з З Эмамалі Шарыпавічам (Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон — Зв.) самыя развітыя, у нас няма сакрэтаў адзін ад аднаго. Таму вы выбудоўваем добрыя дружалюбныя адносіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў свой пастаянны тэзіс аб тым, што базай любых міждзяржаўных адносін з’яўляецца эканоміка, гандлёва-эканамічныя адносіны. 


Фота: БелТА

«Міністэрства замежных спраў мяне супакойвае ў тым, што леташняе падзенне тавараабароту нязначнае і гэтак далей. Але я эканаміст і прывык у дынаміцы глядзець на працэсы. У мінулым годзе мы ненашмат знізілі тавараабарот, але да папярэдняга года. А папярэдні год даў нам прыстойнае зніжэнне тавараабароту. Таму ў цэлым мы тавараабарот знізілі», — адзначыў Прэзідэнт. У 2022-м годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам раўняўся 78,1 млн долараў, а ў 2023-м — 67.4 мільёна. 

«Разбураць падмурак нашых адносін нельга. Як я сказаў, аснова — гандлёва-эканамічныя адносіны. Таму трэба нам тут папрацаваць з тым, каб вярнуць тавараабарот для пачатку на тую стадыю, на якой ён знаходзіўся. Ну і вядома, у нас дастаткова прадукцыі, тавараў для таго, каб павялічваць тавараабарот», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што 78 ці нават 100 мільёнаў тавараабароту для Беларусі і Таджыкістана — гэта амаль нішто. Таму трэба шукаць магчымасці, вызначацца з пазіцыямі, па якіх можна павялічваць гэты паказчык. 

«Я ўпэўнены, Таджыкістан прыме такія прапановы. Вызначыцца па таварах, якімі мы ўзаемна можам гандляваць, абменьвацца, — сказаў беларускі лідар. — Я яшчэ раз кажу: нашы магчымасці вы добра ведаеце. У нас ёсць усё неабходнае, у чым мае патрэбу Таджыкістан у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, паставак аўтамабільнай тэхнікі, асабліва вялікагрузаў — вы вельмі шмат працуеце па горнаруднай прамысловасці. Мы тут можам аказаць вам значную дапамогу і падтрымку. Закрытых тэм няма, гатовы супрацоўнічаць з вамі і ў ваенна-прамысловым комплексе. Вы ведаеце нашы магчымасці. Скажыце, чым можам дапамагчы ў плане забеспячэння вашай бяспекі, мы гатовы падключыцца, хоць мы ўжо зрабілі нямала крокаў у гэтым напрамку. Вы таксама гэта добра ведаеце».

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што праблем вельмі шмат і такая ж колькасць задач, якія патрабуюць вырашэння. Беларускі бок, па словах Прэзідэнта, да гэтага гатовы. 

«Давайце будзем інтэнсіфікаваць нашыя адносіны. З Эмамалі Шарыпавічам мы ў бліжэйшы час пры першай жа магчымасці пагаворым аб тым, каб вызначыць напрамкі інтэнсіфікацыі нашых адносін. А вы як пасол вельмі актыўны, перспектыўны дыпламат, думаю, зробіце свой уклад у развіццё нашых адносін», — падсумаваў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка перадаў Эмамалі Рахмону самыя цёплыя і добрыя віншаванні і пажаданні з Новым годам. «Вельмі хачу, каб ён быў для таджыкскага народа, Таджыкістана і вашага лідара самым паспяховым», — сказаў ён. 

Бахтавар Сафарзада перадаў беларускаму лідару прывітанне ад яго таджыкскага калегі. «Мы вас ведаем, як вялікага сябра Рэспублікі Таджыкістан і шчырага сябра нашага лідара Эмамалі Рахмона. Ваша сяброўства з’яўляецца прадметам гонару для нас, дыпламатаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады і двух брацкіх народаў дзвюх краін», — сказаў ён.

У тэму

Дагнаць і перагнаць лічбы тавараабароту можна

Журналістам Бахтавар Сафарзада расказаў, што падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі былі абмеркаваны амаль усе напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. «Рэспубліка Беларусь — адна з ключавых пазіцый у знешняй палітыцы Таджыкістана. Паміж нашымі краінамі існуюць дагаворы аб сяброўстве і стратэгічным партнёрстве. Сённяшняя сустрэча прайшла ў духу стратэгічнага партнёрства на ўзроўні палітычных, эканамічных, культурна-гуманітарных адносін», — сказаў ён. 

Ключавым пытаннем, зразумела, стаў тавараабарот. «У 2023-м годзе мы крыху зменшылі ў тавараабароце. Але ўсе планы і мерапрыемствы сведчаць аб тым, што ў 2024 годзе дагнаць і перагнаць лічбы тавараабароту, якія ў 2023-м годзе мы крыху збавілі, можна», — заявіў пасол. Гэтаму будзе садзейнічаць шматфункцыянальны цэнтр, які плануецца адкрыць у Мінску. Мяркуецца, што гэты цэнтр будзе садзейнічаць каардынацыі бізнэс-колаў Беларусі і Таджыкістана. 

Пасол нагадаў, што з 2017 года ў Таджыкістане збіраецца беларуская сельскагаспадарчая тэхніка. Падобную кааперацыю ён назваў узорным прыкладам у двухбаковых адносінах. «Акрамя рынку Таджыкістана, гэта зборачная прадукцыя карыстаецца поспехам і ў суседніх дзяржавах», — звярнуў увагу кіраўнік дыпмісіі. Ён назваў гэта добрым прыкладам сумеснай кааперацыі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.