Вы тут

Сённяшні вечар класікі каля Ратушы робяць беларусы свету


Класічная музыка працягвае панаваць у суботнім Верхнім горадзе. Сёння праект «Класіка каля Ратушы з velcom» загучыць Бахам, Вівальдзі, Шасонам, Глінкам, Шастаковічам у выкананні беларускіх музыкантаў, што атрымалі шырокую вядомасць у свеце.


Сусветна вядомыя беларусы, што жывуць і працуюць за межамі нашай краіны, зробяць шосты канцэрт «Класікі каля Ратушы». Кіраваць музыкантамі будзе дырыжор і піяніст Цімур Сергееня з 35-летнім стажам, які паўдзельнічаў у больш чым дзвюх тысячах канцэртаў па ўсім свеце: у Нідэрландах, Манака, Францыі, Германіі, Італіі, Даніі і іншых краінах.

Ён жа сядзе за інструмент і выканае Глінкаў «Бліскучы дывертысмент» на матывы оперы Беліні «Самнамбула». Апроч Цімура Сергеені, на галоўнай сцэне выступяць вядомыя скрыпачы Лілія Умнава, Ксенія Бельцюкова, Вікторыя Бабенка, Людміла Гарбуз, Настасся Карызна і Ігар Саланенка.

Гэты канцэрт стане перадапошнім у серыі выступленняў у межах праекта «Класіка каля Ратушы з velcom». Як звычайна, уваход — пачатак прыходзіцца на палову дзявятай вечара — вольны. Арганізатарамі выступаюць Мінгарвыканкам і «Мінскканцэрт» пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.