Вы тут

Праект, прысвечаны стагоддзю камсамола, запускае БРСМ


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт новаму праекту  "100 дзён да 100-годдзя!", прысвечанага векавому юбілею ВЛКСМ.


Можна па-рознаму ставіцца да ідэалаў мінулага: настальгаваць па іх ці, наадварот, лічыць перажыткам мінулай эпохі, але той факт, што камсамол даў пуцёўку ў жыццё многім маладым людзям і стаў для іх сапраўднай школай жыцця, бясспрэчны.

ВЛКСМ паклаў пачатак маладзёжнаму руху і ў нашай краіне. Яго найлепшыя традыцыі, але ў сучасным фармаце, вось ужо амаль 16 гадоў развівае БРСМ -- правапераемнік камсамола Беларусі.

Новы медыяпраект накіраваны на захаванне пераемнасці пакаленняў і традыцый, фарміраванне ў сучасных юнакоў і дзяўчат цікавасці да вывучэння гісторыі маладзёжнага руху і прадугледжвае правядзенне маштабнай даследчай работы па вывучэнні подзвігаў славутых камсамольцаў, а таксама простых членаў арганізацыі, чые юнацтва і маладосць загартоўваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны , хто сваёй працай уздымаў краіну з руінаў у пасляваенны перыяд, развіваў эканоміку, навуку і культуру, праслаўляў спартыўнымі дасягненнямі.

Беларусы змогуць падзяліцца сямейнымі гісторыямі пра камсамол. Абсалютна кожны можа расказаць пра сябе, сваіх бацькоў і дзедаў, даслаць фотаздымкі і матэрыялы... Цікавасць уяўляе ўсё: знакавыя будоўлі, якія былі на тэрыторыі Беларусі, маладзёжныя вяселлі, турпаходы і злёты, праца ў будатрадах...

Падчас рэалізацыі медыяпраекта "100 дзён да 100-годдзя!"  на сайце "Моладзь Беларусі" brsm.by і ў аднайменнай групе ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" будзе створаны каляндар знакавых падзей маладзёжнага руху.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.