Вы тут

У Савеце Рэспублікі разгледзелі Дэкрэт № 8


Дакумент у верхняй палаце, гэтак жа, як і раней у ніжняй, прадстаўляў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, які ўзначальваў рабочую групу распрацоўшчыкаў дэкрэта.


«Лічбавы бізнес, як і ўся эканоміка ведаў, валодае адной асаблівасцю: тут няма сыравіны і матэрыялаў, не патрэбны зямля, абсталяванне і памяшканні. Ключавы элемент — чалавек, які стварае лічбавы прадукт. Яшчэ больш важны той, хто гэты прадукт прадае. Дык вось, поспех краіны залежыць ад таго, наколькі спадабаецца альбо не ў нашай краіне тым, хто ўмее ўсё гэта рабіць», — тлумачыў дакладчык сенатарам сутнасць дэкрэта.

Ён запэўніў парламентарыяў, што дакумент накіраваны не толькі на падтрымку прадуктовай мадэлі ў частцы ІТ, але і на стварэнне ўмоў для развіцця ўсёй сферы — своеасаблівага асяроддзя. «Самае галоўнае пытанне ў тым, дзе пасля стварэння прадукту яго творца пажадае размясціць сваю інтэлектуальную ўласнасць і свае капіталы — пасля продажу гэтага прадукту. А размесціць ён у той краіне, дзе будуць гарантаваныя бяспека, стабільнасць і надзейная абарона ад самавольства, канфіскацый, арыштаў, раптоўных перамен дзеючых правілаў гульні», — падкрэсліў дакладчык.

Калі наша краіна створыць такія ўмовы, яна атрымае галоўную карысць ад вытворчасці такіх лічбавых прадуктаў, упэўнены першы віцэ-прэм'ер. Таму ў гэтай сферы мы ўпершыню сутыкаемся з неабходнасцю па-іншаму выбудоўваць свае адносіны з бізнесам. На думку Васіля Мацюшэўскага, каб выйграць у сусветнай канкурэнтнай барацьбе за таленты, мы павінны разглядаць «лічбавы» дэкрэт у неразрыўнай сувязі з наступным, значна больш маштабным крокам, які дакладна быў абазначаны ў Пасланні кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і парламенту: ператварыць Беларусь у адну з самых прывабных мясцін у свеце для багатых, таленавітых і паспяховых людзей.

«І калі «лічбавы» дэкрэт справядліва назвалі рэвалюцыйным, то будучыя рашэнні аб ператварэнні Беларусі ў спрыяльнае месца для капіталу, у цывілізаваную, зручную і свабодную фінансавую гавань увогуле павінны стаць гістарычнымі. У выпадку іх прыняцця і «лічбавы» дэкрэт запрацуе ў сапраўдную і поўную моц», — паабяцаў Васіль Мацюшэўскі.

Усяго на ўчарашнім пасяджэнні сенатары разгледзелі 20 пытанняў, сярод якіх таксама былі праекты абноўленых законаў «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека», «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», а таксама дапаўненні ў адміністрацыйны і банкаўскі кодэксы і ратыфікацыя пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж нашай краінай і КНР.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Правілы для лічбы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.