Вы тут

Лічбавай трансфармацыяй трэба кіраваць


Ва ўрадзе разгледзелі пытанні дзяржаўнага рэгулявання развіцця лічбавай эканомікі. Падчас пасяджэння Савета па развіцці лічбавай эканомікі прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ адзначыў, што ўкараненне лічбавых тэхналогій ва ўсе сферы вытворчага сектара павінна павысіць эфектыўнасць вытворчасці, забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Гэта шмат у чым будзе вызначацца тэмпамі пераходу да новых бізнес-працэсаў.


«У выніку лічбавай трансфармацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання неабходна стварэнне гнуткага і эфектыўнага механізму для рэалізацыі асноўных функцый сучаснай дзяржавы: аховы здароўя, падтрымання міжнароднага ўзроўню сістэмы адукацыі і навукі, бяспекі і юрыдычнай абароны насельніцтва, эфектыўнага кіравання дзяржаўнай уласнасцю і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Для дасягнення гэтай мэты неабходна мадэрнізаваць тэхналогію прыняцця рашэнняў і метады кіравання», — заявіў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу прысутных, што кіраванне працэсамі лічбавай трансфармацыі — складаная і шматгранная задача. Для яе рэалізацыі патрабуецца адпаведная кіраўнічая структура, якая забяспечыць каардынацыю лічбавай трансфармацыі ўсіх удзельнікаў на міжведамасным узроўні.

Падчас пасяджэння Савета яго ўдзельнікам таксама быў прадэманстраваны падрыхтаваны бізнес-супольнасцю відэаролік пра лічбавую трансфармацыю эканомікі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.