Вы тут

Зварот да сяброў!


Сябры, аднадумцы, калегі,
партнёры, аўтары, чытачы,
шаноўнае і мілае спадарства!

У якой бы мясцовасці Беларусі, у якой бы кропцы на нашай планеце (прывітанне, “маладосцеўцы”-замежнікі!) вы ні знаходзіліся ў гэту хвіліну, спадзяёмся, што вам утульна і светла, як утульна і светла нам пры гэтым звароце да вас. Вітаем!

Верачы ў тое, што вы і надалей маеце намер быць сапраўднымі прыхільнікамі нашага часопіса, і нават будучы ўпэўненымі ў тым, што ваш падпісны квіток на новае паўгоддзе ўжо ў кішэні, на ўсялякі выпадак (раптам хто па ўважлівых прычынах падпісацца яшчэ не паспеў) нагадваем, што падпіска на ІІ паўгоддзе завяршаецца 27 чэрвеня, у наступную сераду. Застаюцца адзін тыдзень і адзін дзень на тое, каб зацвердзіцца ў нашых ганаровых падпісчыках (а па сутнасці — у верных сябрах) і АТРЫМАЦЬ ПАДАРУНАК.

Увага!

Прад’явіцелю выявы квітка на паўгадавую падпіску на часопіс “Маладосць” высылаецца на электронны адрас БЯСПЛАТНА гумарыстычны дайджэст MALADOST-Smile.

Нагадваем, што падпісацца можна не толькі на папяровую версію, але і на PDF-варыянт (які высылаецца падпісчыку цалкам у колеры). Падпісвайцеся праз http://zviazda.by/be/subscription або http://belkiosk.by .

Вы ведаеце, што вас чакае шмат цікавага і новага, у нечым незвычайнага і абавязкова аптымістычнага. Бо “Маладосць” — гэта вялікія магчымасці, якія прадастаўляюцца тым, каму ёсць што сказаць свету, чытанне, створанае для тых, хто ўмее думаць.

Вашы “М”ы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.