Дакументальны фільм Side by Side, аўтабаі на выжыванне, фестываль «Эпоха рыцарства», выставы World Press Photo 2018 і «Мірны час» — афіша «Звязды» з 28 мая па 3 чэрвеня.
Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)
Калі: 30 мая, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Аўтары дакументальнага фільма Side by Side даследуюць тыя змены, што адбываюцца ў кінамастацтве з прыходам сучасных лічбавых тэхналогій: год за годам усё большая колькасць рэжысёраў і аператараў адмаўляюцца ад працы са стужкавымі камерамі на карысць лічбавых, лічбавага мантажа і візуальных эфектаў. Гэты складаны пераходны перыяд суправаджаецца і зменамі ў адносінах саміх кінематаграфістаў да сваёй прафесіі і ў адносінах гледачоў да кінапрадукцыі. Добра гэта ці не? Што лепш: стужка або лічба?
Каб пачуць розныя думкі на гэты конт, вядучы і прадзюсер фільма Кіяну Рыўз сустракаецца са знакамітымі рэжысёрамі Джорджам Лукасам, Джэймсам Кэмеранам, Марцінам Скарсэзэ, Дэвідам Фінчарам, Крыстаферам Ноланам, Дэвідам Лінчам, Ланай і Эндзі Вачоўскі, а таксамі з рознымі аператарамі і іншымі дзеячамі кінамастацтва.
Дзе: стадыён «Зара» (в. Баравая)
Калі: 2 чэрвеня, 12:00
Колькі каштуе: дарослыя — 12-15 р., дзеці 7-18 гадоў — 5 р., дзеці да 7 гадоў — бясплатна
2 чэрвеня на стадыёне «Зара» (в. Баравая) пройдзе адно з самых брутальных аўтамабільных шоў — аўтабаі на выжыванне — «Кубак Арэна Дэрбі».
Мэта ва ўдзельнікаў адна: застацца апошнім і пакінуць поле бою сваім ходам. Але ёсць і забароны: так, нельга біць аўтамабіль суперніка ў кіроўчыя дзверы.
Арганізатары паведамляюць, што на мерапрыемства можна дабрацца на грамадскім транспарце. Прадугледжана зона забаў, фуд-корт, адбудзецца шоу-праграма.
Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)
Калі: 2-3 чэрвеня, 11:00
Колькі каштуе: дарослыя — 15 р., школьнікі — 8 р.
У праграме фестывалю запланаваны: відовішчныя спаборніцтвы рыцараў у даспехах, масавыя баі, турнір конных рыцараў, турнір сярэднявечных лучнікаў, рыцарскі лагер, кірмаш рамеснікаў, катанне на конях, выступленні сярэднявечных музыкаў, вулічнага і танцавальнага тэатраў, а таксама мноства сюрпрызаў і незвычайных забаў для гасцей мерапрыемства.
Дзе: культурны цэнтр «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9)
Калі: па 12 чэрвеня, 12:00-21:00
Колькі каштуе: 5 р., для журналістаў уваход бясплатны
На міжнароднай выставе World Press Photo 2018 можна ўбачыць лепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года. Культурна-адукацыйны цэнтр прывёз выставу ў Мінск ужо ў трэці раз.
Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)
Калі: па 17 чэрвеня, 10:00-19:00
Колькі каштуе: па квітках у мезей
«Мірнае час» — выстава фотаздымкаў з сямейнага архіва Пятра Таранды, фатографа-аматара з горада Баранавічы.
Гэты ўнікальны ў сваім родзе архіў, які складаецца з больш чым тысячы негатываў і фатаграфій, быў упершыню апублікаваны толькі цяпер, праз 17 гадоў пасля смерці аўтара. У экспазіцыю ўвайшлі 76 фатаграфіі, якія былі створаны ў канцы 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты перыяд асаблівы для нашай гісторыі: час мірны, у пэўным сэнсе «свецкі», калі савецкі рэжым крыху паслабіў кантроль над прыватным жыццём чалавека. У гісторыі фатаграфіі 50-70-ыя гады можна лічыць пераломнымі. Упершыню фатаграфічныя тэхналогіі сталі даступныя, і людзі захапіліся масавым фатаграфаваннем. Менавіта тады заявіў пра сябе жанр сямейнай і аматарскай фатаграфіі.
Дзе: плошча Якуба Коласа (г. Мінск)
Калі: па 8 верасня
Колькі каштуе: бясплатна
17 мая на плошчы Якуба Коласа ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё выставачнага праекта «Мастак і горад». Гэта ўжо сёмая экспазіцыя, і прысвечана яна сюррэалістычным галаваломкам беларускага жывапісца Георгія Скрыпнічэнкі.
Георгій Скрыпнічэнка — яркі прадстаўнік айчыннага сюррэалізму, жывапісец, графік, эксперыментатар. Больш за дзесяць гадоў ён быў членам грамадскага мастацкага аб'яднання «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва». У 2005 годзе Кембрыджскі ўніверсітэт абвясціў мастака «Чалавекам года».
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?