Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль «Баграціён», моладзевы фэст Younion, суботы з музычным акцэнтам у палацы Радзівілаў, выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», джазавыя вечары — афіша «Звязды» з 2 па 8 ліпеня.


Фестываль «Баграціён»

Фота vsr.mil.by.

Дзе: «Лінія Сталіна» (в. Лашаны)

Калі: 2 ліпеня, 11:00

Колькі каштуе: дарослыя — ад 15 р., дзеці — 7 р., дзеці да 6 гадоў — бясплатна

2 ліпеня ў рамках фестывалю будзе праведзена маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся 28 чэрвеня 1944 года ў ходзе аперацыі «Баграціён». Менавіта пасля гэтага Германія была не ў стане папоўніць панесеныя страты.

Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму з мноствам актыўнасцяў, якія ацэняць як дарослыя, так і дзеці. Будуць працаваць школа артылерыста і пляцоўка перашкод «Сцежка разведчыка», пройдзе віктарына «Аперацыя «Баграціён». Як і раней, самых актыўных гасцей фестывалю чакаюць падарункі і сувеніры, а пераможцы спаборніцкай пляцоўкі ГПА змогуць бясплатна паўдзельнічаць у экстрэмальнай праграме адпачынку: катаннях на баявой тэхніцы.


Моладзевы фестываль Younion

Дзе: культурны цэнтр Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: 6 ліпеня, 19:00

Колькі каштуе: ад 15 р.

Вечарам 6 ліпеня ў культурным цэнтры Ok16 збяруцца самыя розныя напрамкі творчасці. Гасцей чакаюць актыўнасці, забавы, смачная ежа і добрая музыка ад Shuma, БАКЕЙ, MUSTELIDE, KOMANCHI і інш.


Суботы з музычным акцэнтам у палацы Радзівілаў

Дзе: Нясвіж 

Калі: 7 ліпеня, 10:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На працягу ўсяго дня ў двары замка будзе працаваць дзіцячая творчая пляцоўка.

А бліжэй да вечара гасцей запрашаюць згуляць у квэст «Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў» (16:30). Гульня зойме крыху больш за дзве гадзіны. 

І гэта яшчэ не ўсё! Толькі ў летні сезон вас чакае новы экскурсійны маршрут «Прагулкі па старадаўніх бастыёнах» (18:00-21:00).

Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда. Вы даведаецеся пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама пра гераічныя старонкі яго жыцця.


Выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі»

Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: 3 р.

З 20 мая ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», якая прысвечанана свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі беларускіх зямель, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору. 


Джазавыя вечары

Фота Таццяны Ткачовай.

Дзе: Плошча Свабоды (Мінск)

Калі: 7 ліпеня, 20:30

Колькі каштуе: бясплатна

Праграма вечара — «У джазе толькі дзяўчаты». Для вас выступяць Camelia Ben Naceur Trio (Францыя-Куба), Сіван Арбэль — вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), Джаз-трыа Яўгеніі Лятун (Беларусь).


Велашкола ў парку Янкі Купалы

Дзе: парк Янкі Купалы 

Калі: па 31 жніўня (кожную сераду, чацвер і пятніцу), 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Каманда Мінскага веласіпеднага таварыства аднавіла рэгулярныя заняткі ў велашколе для дарослых. Навучанне праходзіць па серадах, чацвяргах і пятніцах у парку імя Янкі Купалы побач з фантанамі з 18:00 да 20:00. Урокі бясплатныя, але неабходна зарэгістравацца.

Велашкола працуе ўжо 5-ы сезон. Заняткі вядуць інструктары-валанцёры. Прыязджаць у парк можна без уласнага ровара. Як правіла, для таго каб навучыцца ўпэўнена перасоўвацца на двухколавым транспарце, неабходна 3-5 заняткаў.

У 2017 годзе ў велашколе прайшлі навучанне больш за 100 вучняў і вучаніц узростам ад 9 да 83 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».