Вы тут

Праект «БелЛіт: мабільны гід» выходзіць на фінішную прамую


Дзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі з гасцямі будуць спікеры — кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык, перакладчыца, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай мовы i лiтаратуры лiцэя БДУ Марына Казлоўская і паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. 


Як папулярызаваць беларускую літаратуру, хто і чаму яе сёння чытае, ці з’яўляюцца пераклады часткай нацыянальнай літаратуры, ці ёсць у Беларусі кніжны рынак? Пра ўсё гэта пойдзе гаворка на сустрэчы, якая адбудзецца 23 мая. У цэнтры ўвагі акажуцца таксама стэрэатыпы і шляхі іх пераадолення, стаўленне да беларускай класікі, недаацэненыя аўтары і вяртанне забытых імёнаў. 

А напрыканцы імпрэзы будуць падведзены вынікі праекта. “Выдатнікі”, якія наведалі не менш за пяць лекцый, атрымаюць дыпломы і падарункі ад МТС.

Для наведвання трэба зарэгістравацца на сайце gidbellit.by. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак а 19-й гадзіне. Усе лекцыі праекта бясплатныя.

Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Лекцыі па беларускай літаратуры ад пісьменнікаў, выкладчыкаў і медыйных персон праходзілі з сакавіка па май. Для слухачоў гэта стала магчымасцю адкрыць для сябе новыя грані беларускай літаратуры, задаць пытанні экспертам і правесці час у кампаніі аднадумцаў. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.