Дзяліцца сваімі думкамі і меркаваннямі з гасцямі будуць спікеры — кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык, перакладчыца, кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры беларускай мовы i лiтаратуры лiцэя БДУ Марына Казлоўская і паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Як папулярызаваць беларускую літаратуру, хто і чаму яе сёння чытае, ці з’яўляюцца пераклады часткай нацыянальнай літаратуры, ці ёсць у Беларусі кніжны рынак? Пра ўсё гэта пойдзе гаворка на сустрэчы, якая адбудзецца 23 мая. У цэнтры ўвагі акажуцца таксама стэрэатыпы і шляхі іх пераадолення, стаўленне да беларускай класікі, недаацэненыя аўтары і вяртанне забытых імёнаў.
А напрыканцы імпрэзы будуць падведзены вынікі праекта. “Выдатнікі”, якія наведалі не менш за пяць лекцый, атрымаюць дыпломы і падарункі ад МТС.
Для наведвання трэба зарэгістравацца на сайце gidbellit.by [4]. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак а 19-й гадзіне. Усе лекцыі праекта бясплатныя.
Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Лекцыі па беларускай літаратуры ад пісьменнікаў, выкладчыкаў і медыйных персон праходзілі з сакавіка па май. Для слухачоў гэта стала магчымасцю адкрыць для сябе новыя грані беларускай літаратуры, задаць пытанні экспертам і правесці час у кампаніі аднадумцаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] http://gidbellit.by/
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-litaratura
[6] https://zviazda.by/be/tags/mts