Вы тут

Навіны Белпошты


Адпраўце вестачку ветэрану

У рамках святкавання Дня Перамогі па добрай традыцыі Белпошта праводзіць святочныя мерапрыемствы. 4 мая ў вызначаных аддзяленнях сувязі сталіцы і абласцей адбудзецца акцыя «Адпраўце вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны». Гэта магчымасць падзякаваць за мір на роднай зямлі тым, хто рызыкаваў сваім жыццём, каб падарыць усім чаканую Перамогу. Усе ахвотныя змогуць падпісаць паштовыя карткі ў адрас ветэранаў і павіншаваць іх са святам. Вестачкі з добрымі і цёплымі словамі супрацоўнікі прадпрыемства даставяць бясплатна.

А 9 мая паштоўкі прапануюць адправіць з тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе пройдуць святочныя мерапрыемствы да знамянальнай даты.


За пасылку заплаціць... атрымальнік

Новы паштовы сэрвіс «Аплата перасылкі/перавозкі атрымальнікам» дазваляе адпраўляць дакументы, тавары і грузы без аплаты дастаўкі — гэтыя абавязкі ўскладаюцца на адрасата. Зручнасць для інтэрнэт-крам — гэта зніжэнне цаны тавару за кошт выліку з яе дастаўкі і выключэнне недакладнасцяў у разліку канчатковага кошту пакупкі.

Сэрвіс прымяняльны да наступных паслуг: «E-commerce», «МАХ», унутраная паскораная пошта, пісьмы і дробныя пакеты з аб'яўленай цэннасцю, пасылкі.


Падары дзіцяці радасць

Белпошта прапануе паўдзельнічаць у рэспубліканскай акцыі па дабрачыннай падпісцы. Аформіць «абанемент» на дзіцячыя газеты і часопісы можна ў адрас тых, хто выхоўваецца ў дзіцячых дамах.

Сімвалічнае дрэва дабрыні, якое ўпрыгожваюць «яблыкі» з імёнамі і ўзростам хлопчыкаў і дзяўчатак з сацыяльных устаноў краіны, устаноўлена ў круглай зале сталічнага паштамта. Дастаткова зняць «яблык» і падабраць у адпаведнасці з узростам перыядычнае выданне.

Аформіць падпіску можна анлайн (праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»), у аддзяленнях сувязі, пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў, дома, зрабіўшы заяўку ў любым аддзяленні.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.