Вы тут

Савет БДУ прыняў рашэнне рэарганізаваць Інстытут журналістыкі


Замест яго ў структуры ўніверсітэта з'явяцца два самастойныя падраздзяленні.


Як растлумачылі ў прэс-службе ВНУ, стратэгічнай для БДУ задачай на сённяшні дзень з'яўляецца павышэнне якасці адукацыі. Яна будзе вырашацца праз аптымізацыю структуры спецыяльнасцяў, развіццё сістэмы дыстанцыйнага навучання, акумуляцыю фінансавых сродкаў.

Яшчэ адзін важны крок — стварэнне агульнаўніверсітэцкага факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. У Інстытуце журналістыкі такі факультэт паспяхова дзейнічаў. Цяпер ён будзе выведзены з яго структуры і яму прысвояць статус адзінага навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра дадатковай адукацыі дарослых у комплексе БДУ.

Неабходнасць акумулявання існуючага навукова-інтэлектуальнага патэнцыялу ў адной структуры, сыходу ад аднолькавых спецыяльнасцяў перападрыхтоўкі была падтрымана на Савеце БДУ практычна аднагалосна. Таксама члены Савета разгледзелі пытанне аб неабходнасці перайменавання факультэта журналістыкі. Змена назвы выклікана актыўным развіццём існуючых кірункаў падрыхтоўкі. На факультэце рыхтуюць кадры як для СМІ, так і для сферы публічнай інфармацыйнай прасторы. Факультэт журналістыкі фактычна перастаў быць монафункцыянальным з 1996 года, калі распачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Па ініцыятыве кафедры тэхналогій камунікацыі ў 2013 годзе ў агульнадзяржаўны класіфікатар прафесій унеслі пасады «спецыяліст па сувязях з грамадскасцю» і «спецыяліст па рэкламнай камунікацыі». Гэта дазволіла легітымізаваць згаданыя віды дзейнасці і забяспечыць выпускнікоў працоўнымі месцамі.

Перайменаванне ў адпаведнасці з наяўнымі праграмамі падрыхтоўкі дасць магутны імпульс інавацыйнаму развіццю факультэта. Дарэчы, у наступным навучальным годзе плануецца ўпершыню ў Беларусі адкрыць новую спецыяльнасць у магістратуры «Медыякамунікацыі».

Савет БДУ разгледзіць пытанне аб новай назве факультэта да канца красавіка, прыцягваючы да яго абмеркавання прадстаўнікоў асноўных заказчыкаў кадраў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.