Выплачваць пенсіі і дапамогі за 17 красавіка на Белпошце будуць наступным чынам.
З учарашняга дня пачалі выдаваць грошы ў сталічных аддзяленнях сувязі, з сённяшняга — ва ўсіх аддзяленнях Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх паштовых аб'ектах Гомельшчыны і Гродзеншчыны. 16 красавіка пенсіі і дапамогі будуць выплачваць у гарадскіх аддзяленнях Гомельскай і Гродзенскай абласцей і ў Віцебску.
17 красавіка працаваць будуць толькі дзяжурныя аддзяленні сувязі. Падрабязней пра рэжым работы Белпошты можна даведацца па нумары 154.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?