24 Май, чацвер

Вы тут

Выстаўка «Адукацыя і кар'ера — 2018» пройдзе ў Мінску


Як выбраць будучую прафесію і навучальную ўстанову? Што трэба ведаць і рабіць, каб знайсці працу сваёй мары? Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшыя гады? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна будзе знайсці на выстаўцы «Адукацыя і кар'ера — 2018», якая пройдзе 15—17 лютага ў Мінску ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14.


Выстаўка арганізуецца ўжо шаснаццаты раз. Яе мэта — дапамагчы абітурыентам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца сферай адукацыі, знайсці для сябе месца вучобы, курсы дадатковай адукацыі, праграму стажыроўкі і гэтак далей.

Мерапрыемства каштоўнае тым, што ў яго наведвальнікаў ёсць магчымасць ужывую пагутарыць з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі і задаць ім любыя пытанні адносна паступлення. Плюс на стэндах заўсёды працуюць актыўныя студэнты, якія раскажуць пра ўсе нюансы навучання. У гэтым годзе на выстаўцы чакаюць прадстаўнікоў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Ізраіля. У іх можна будзе даведацца аб правілах прыёму ў замежныя ВНУ, умовах пражывання і праграмах абмену.

Так, Ізраільскі культурны цэнтр пры пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь праводзіць 15 лютага з 12 да 13 гадзін сустрэчу для вучняў старшых класаў і выпускнікоў школ на тэму «Вышэйшая адукацыя і жыццё студэнтаў у Ізраілі».

А 17 лютага з 11 да 13 гадзін будзе арганізаваны экскурс у сферу ІТ «Прафесіі будучыні. TеstDrіvе ў ІT», падчас якога спікеры раскажуць, якія ўніверсітэты яны скончылі, што ў іх за плячыма і што яны рабілі ў студэнцкія гады, каб дамагчыся поспеху.

Усе тры дні на выстаўцы будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Не святыя гаршкі лепяць» — своеасаблівая вітрына рабочых прафесій, дзе пройдуць найцікавейшыя майстар-класы: «Выраб дэкаратыўнай ружы з металу», «Саломапляценне. Сувеніры з саломкі», «Лепка з салёнага цеста», «Выраб фігурак з масцікі», «Разумны дом» і іншыя.

Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж швейнай вытворчасці арганізуе дэманстрацыю калекцый
тэатра мод «Адважнае рашэнне», Мінскі гарадскі педагагічны каледж — творчую майстэрню «Незвычайнае
ў звычайным», а Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва — майстар-клас «Выраб драўлянай развіццёвай цацкі для дзяцей ад трох гадоў. «Цуда-канструктар».

Час работы выстаўкі: 15 і 16 лютага з 10 да 18 гадзін, 17 лютага — да 15 гадзін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Першы крок да паспяховай кар'еры

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Грамадству патрабуюцца творчыя асобы.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?