Вы тут

Ратавальнік дапамог глуханямому, які праваліўся пад лёд


Як важна бывае аказацца ў патрэбны час у патрэбным месцы. Асабліва калі ў тым месцы чалавеку неабходна дапамога.


Менавіта так было ў Іванаўскім раёне, калі мясцовы жыхар выйшаў на возера каля вёскі Навінкі палавіць рыбу. 50-гадовага вяскоўца не спыніла вада пад нагамі, якая выступіла пры плюсавай тэмпературы. Ён ішоў па лёдзе і праз некаторы час праваліўся. Мужчына нават паклікаць на дапамогу не мог, бо глуханямы ад нараджэння. Але ўсё ж, як відаць, нарадзіўся пад шчаслівай зоркай. Бо побач з месцам здарэння аказаўся Мікалай Барычэўскі, камандзір аддзялення пажарна-выратавальнага паста вёскі Моталь.

Мікалай паведаміў пра чалавека, які праваліўся пад лёд, на пульт дзяжурнага ў Іванава, а сам пайшоў ратаваць рыбалова. З дапамогай таго, што трапілася пад рукі, ратавальнік акуратна выцягнуў небараку з праталіны. Гора-рыбака агледзелі медыкі і адпусцілі дадому. А старшы прапаршчык Мікалай Барычэўскі прадоўжыў свой водпуск, у якім знаходзіўся.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Ратавальнік і ў водпуску ратавальнік

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.