Вы тут

У правілах дзіцячага «Еўрабачання» адбыліся змены


Ужо праз восем дзён у Тбілісі адбудзецца фінал дзіцячага «Еўрабачання-2017», на якім Беларусь прадстаўляе 14-гадовая мінчанка Хелена Мерааі з песняй «Я самая». А напярэдадні Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс некаторыя змяненні ў правілы конкурсу. Так, цяпер гледачы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны і прагаласаваць за яго ў інтэрнэце. Адкрытае галасаванне пачнецца ў пятніцу 24 лістапада на афіцыйным сайце junіоrеurоvіsіоn.tv.


Кожны аматар шоу — незалежна ад таго, ці ўдзельнічае яго краіна ў конкурсе, — зможа, прагледзеўшы рэпетыцыйныя выступленні ўсіх 16 ўдзельнікаў, выбраць ад 3 да 5 сваіх фаварытаў. (Дарэчы, галасаваць можна з любой стацыянарнай або мабільнай прылады: камп'ютара, планшэта, мабільнага тэлефона.) У нядзелю, 26 лістапада, перад пачаткам конкурсу анлайн-галасаванне спыніцца — і адкрыецца яшчэ на 15 хвілін пасля таго, як выступяць усе ўдзельнікі. Затым гэтыя галасы будуць пераведзены ў звыклую сістэму балаў. «Колькасць балаў будзе вызначацца працэнтам атрыманых галасоў, — тлумачыцца на афіцыйным сайце. — Напрыклад, песня набрала 20% ад усіх галасоў — тады яна атрымлівае 20% даступных ачкоў».

У мінулыя гады пераможца дзіцячага «Еўрабачання» вызначаўся па суме адзнак нацыянальных журы (прафесіяналаў музычнай індустрыі і дзяцей) і тэлефоннага або смс-галасавання гледачоў, пры гэтым падтрымліваць прадстаўнікоў сваёй краіны было нельга. Сёлета ж гэта абмежаванне знята, і палову выніковых балаў канкурсантаў складзе якраз інтэрнэт-галасаванне.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Самім за сябе — можна!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.