Вы тут

Жылыя дамы, крамы і дзіцячы садок


Адкрыццё шэрагу сацыяльна значных аб'ектаў у Магілёўскай вобласці па традыцыі было прымеркавана да лістападаўскіх свят.


У Бабруйску пасля рэканструкцыі запрацаваў абноўлены процітуберкулёзны дыспансер па вуліцы Гогаля (філіял гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя Марзона). Адрамантаваны кабінеты, пераабсталяваны рэнтгеналагічны кабінет, закуплена новае медыцынскае абсталяванне. На вуліцу Гогаля пераехала і дыспансернае аддзяленне, цяпер усе службы бальніцы знаходзяцца ў адным будынку.

У Слаўгарадзе адкрылі два гандлёвыя аб'екты, а ў Магілёўскім раёне каля вёскі Ільінка ўведзены ў дзеянне аб'ект прыдарожнага сэрвісу ад прыватнага прадпрыемства «Мясны клуб». У Клімавічах 20 сем'яў справілі наваселле ў новым жылым доме па вуліцы Леніна, а ў Хоцімску адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу пасля капрамонту. На лістапад прызначана адкрыццё новай крамы, увод жылога дома і спартыўнага аб'екта ў Касцюковічах, Крычаве, Глуску. А ў рабочы пасёлак Татарка Асіповіцкага раёна прыйшоў прыродны газ. У лістападзе пачне работу новы завод па вытворчасці металапрофіляў ТАА «ЯшкаўБудКомпані» ў Магілёўскім раёне. А ў Магілёве маленькіх пацыентаў прыме новае гематалагічнае аддзяленне абласной дзіцячай бальніцы.

— Шмат што зроблена ў горадзе для аховы здароўя грамадзян, — адзначыла намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Зінаіда Пянькова. — Сёлета Магілёў закупіў тры машыны хуткай медыцынскай дапамогі, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў гарадскіх паліклініках №№ 1, 5 і 11 зроблены сучасныя рэнтген-кабінеты з найноўшым абсталяваннем. І вельмі прыемным падарункам для людзей стала адкрыццё ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва доўгачаканага дзіцячага садка на 240 месцаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.