25 Верасень, аўторак

Вы тут

Урокі працы ці прафесійная падрыхтоўка?


Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко лічыць, што пытанням працоўнага выхавання ў старшых класах трэба ўдзяляць больш увагі. Такую думку ён выказаў падчас сумеснай нарады з удзелам міністра адукацыі Ігара Карпенкі, намесніка міністра фінансаў Юрыя Селіверстава і прадстаўнікоў органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі.


— Нам неабходна павышаць якасць працоўнага навучання і выхавання ў школе. Такую задачу паставіў перад сістэмай адукацыі кіраўнік дзяржавы на Рэспубліканскім педагагічным савеце. Я лічу, што на сённяшні дзень працоўнае выхаванне страчана, — падкрэсліў віцэ-прэм'ер. — Тых навучальных гадзін у базавай школе, якія ёсць, відавочна недастаткова. Не кажучы ўжо пра 10—11-ы класы, дзе гадзіны на працоўнае навучанне наогул не прадугледжаны. У Кодэксе аб адукацыі таксама не прапісана працоўнае навучанне ў старшых класах. Гэтае пытанне трэба прадумаць. Што датычыцца зместу вучэбнага прадмета, то ён павінны быць максімальна практыкаарыентаваны і не адставаць ад жыцця.

Доўгі час пытаннямі працоўнага навучання займаліся міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты. Так, у 2000 годзе больш за 80% школьнікаў праходзілі прафесійную падрыхтоўку ў ВВК. Выпускнік атрымліваў кваліфікацыю рабочага, пасведчанне і меў магчымасць далей працаваць па прафесіі. На цяперашні момант у шэрагу рэгіёнаў міжшкольныя ВВК аптымізаваныя або рэарганізаваныя і перададзеныя ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе адкрыты аддзяленні дапрафесійнай і пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі. А дзесьці яны проста закрыліся.

«Ці ўсё навучэнцы старшых класаў, якія гэтага жадаюць, маюць сёння магчымасці і ўмовы для атрымання пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі? Ці дастаткова гадзін для атрымання прафесійных навыкаў на належным узроўні?» — пацікавіўся Васіль Жарко і дадаў, што каля 70 працэнтаў старшакласнікаў сёння працоўным навучаннем не ахоплены.

Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам фінансаў і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі будуць прапрацаваны пытанні арганізацыі працоўнага навучання і выхавання ў старшых класах і прыняты адпаведныя рашэнні. Для старшакласнікаў пашыраць магчымасці прафесійнай падрыхтоўкі па шэрагу прафесій. Для гэтага задзейнічаюць неабходныя рэсурсы, у тым ліку і базу прафесійна-тэхнічных устаноў.

У Міністэрстве адукацыі таксама лічаць неабходным узяць на асаблівы кантроль выкарыстанне гадзін грамадска карыснай працы для ажыццяўлення прафарыентацыйнай работы з вучнямі (з улікам рэальных магчымасцяў установы адукацыі, запытаў навучэнцаў, патрэбнасцяў рынку працы і запатрабаванасці прафесій).

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.