Вы тут

Новыя акцэнты ў вывучэнні інфарматыкі


Па падручніку інфарматыкі, распрацаваным у БДУ, будуць вучыцца ўсе школьнікі краіны. Навучальны дапаможнік для сямікласнікаў надрукуюць на папяровых носьбітах шматтысячным тыражом у лістападзе, але яго электронны варыянт ужо даступны на партале Нацыянальнага інстытута адукацыі.


Аўтарамі новага дапаможніка сталі загадчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Уладзімір Котаў, загадчык кафедры інфарматыкі Ліцэя БДУ Анжаліка Лапо і выкладчык той жа кафедры Алена Вайцяховіч.

Адметнасць новага навучальнага дапаможніка заключаецца ў паралельным размяшчэнні тэарэтычнай і практычнай частак, бо ў класічных падручніках яны размешчаны паслядоўна. Як адзначылі аўтары, такі прыём дазволіць палепшыць успрыманне матэрыялу. А для яго замацавання кожны параграф завяршаецца пытаннямі і практычнымі заданнямі. Школьнікі змогуць іх выконваць як пісьмова ў сшытках, так і на камп'ютары. Для многіх заданняў падрыхтаваныя спецыяльныя матэрыялы, якія можна знайсці на партале Нацыянальнага інстытута адукацыі. Пасля рэгістрацыі на www.adu.by навучэнцы змогуць перайсці на рэсурс з дапамогай кода хуткага рэагавання (QR-кода), размешчанага ў папяровай версіі выдання. Для гэтага неабходна ўсталяваць праграму-распазнавальнік на любую мабільную прыладу, дзе ёсць камера.

Трэба адзначыць, што ў курсе «Інфарматыка» адбыліся змяненні і ў змесце. Так, тэму «Прэзентацыя» школьнікі будуць праходзіць цяпер у шостым класе. А сямікласнікаў чакаюць «Асновы логікі выказванняў і тэорыя мностваў». Школьнікі будуць вывучаць лагічныя аперацыі, з дапамогай якіх складаецца запыт. Ім будуць тлумачыць, якую логіку разумее камп'ютар і чаму ён выдае мора непатрэбнай інфармацыі. Дзякуючы такім ведам дзеці змогуць ствараць правільныя і эфектыўныя пошукавыя запыты ў інтэрнэце.

Тэма «Асновы алгарытмізацыі» таксама з'явіцца ў абноўленым варыянце. Першым этапам у яе вывучэнні стане знаёмства з якой-небудзь праграмай, другім — яе прачытанне і разуменне. На завяршальным этапе вучні змогуць напісаць праграму самастойна. Гэта і стане асноўным прынцыпам вывучэння праграмавання ў школе.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.