Вы тут

Дзень ведаў з сенатарам


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў 1 верасня правёў прафесійна-арыентацыйны ўрок для старшакласнікаў СШ №1 г. п. Лёзна.


Сярэдняя школа №1 гарадскога пасёлка Лёзна Віцебскай вобласці вядомая яшчэ і тым, што ў ёй паспяхова вучацца прадстаўнікі Маладзёжнай палаты парламента, створанай пры Лёзненскім райсавеце дэпутатаў. Тут з натхненнем успамінаюць нядаўнюю сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, якая адбылася не так даўно падчас наведвання верхняй палаты беларускага парламента маладымі парламентарыямі з глыбінкі.

Запрашэнне на ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова таксама не выпадковае. На працягу шасці апошніх гадоў сенатар аказвае вялікую практычную дапамогу навучальнай установе па ўкараненні ў адукацыйны працэс новых інфармацыйных тэхналогій, а таксама ў правядзенні рэканструкцыі будынка, тэхнічнага абсталявання кабінетаў, добраўпарадкавання тэрыторыі.

За гэты час некалі звычайная сярэдняя школа раённага ўзроўню ператварылася ў сучасную навучальную ўстанову з оптыка-валаконнай сувяззю і хуткасным інтэрнэтам. Да пачатку новага навучальнага года для вучняў гарадскога пасёлка адкрыты тры новыя камп'ютарныя класы, зробленыя па ўсіх патрабаваннях сучасных адукацыйных тэхналогій, — яны абсталяваныя інтэрактыўнымі дошкамі з магчымасцю доступу да ўсіх сусветных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама планшэтамі для індывідуальнага карыстання вучняў і новай мэбляй. Па словах старшыні Лёзненскага раённага Савета дэпутатаў Тамары Дрылёнак, дзякуючы дапамозе старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Аляксандра Папкова ўдалося цалкам абнавіць прадметна-навучальныя кабінеты, абсталяваць актавую залу, сталовую і дзіцячыя пляцоўкі, усталяваць электронную прахадную ў школу і відэаназіранне. «Такая актыўная ўвага да нашых дзяцей з боку сенатара абавязкова адаб'ецца на павышэнні ўзроўню і якасці ведаў, а ў будучыні — на вызначэнні жыццёвай пазіцыі маладых людзей. Бо ўжо зараз вучні старэйшых класаў паказваюць 100- і 96-бальныя вынікі ведаў на прадметных алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў».

Першы ўрок сёлета для ўсіх школьнікаў краіны прайшоў пад назвай «Беларусь — мая Айчына». Аляксандр Папкоў правёў яго для вучняў 11-х класаў і прысвяціў абмеркаванню праблем маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Сустрэча прайшла ў цёплай і вельмі давернай абстаноўцы. Моладзь падзялілася сваімі планамі на будучыню і абмеркавала магчымасці і варыянты выбару будучай прафесіі. На развітанне школьнікі запрасілі высокага госця наведаць пладова-ягадны сад, які быў пасаджаны некалькі гадоў таму пры ўдзеле сенатара, і пачаставалі першым ураджаем.

Наталля Бітэль

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.