Вы тут

У Музеі акіяна прайшоў урок да Дня ведаў. Фотарэпартаж


1 верасня ў мабільным музеі акіяна Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян», які размясціўся перад будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адбыўся ўрок для навучэнцаў 4 «Б» класа сярэдняй школы № 73 горада Мінска ім. М. Ф.Шмырова.


У ходзе ўрока перад школьнікамі выступілі: намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў і адзін з самых дасведчаных беларускіх палярнікаў Юрый Гігіняк, якія распавялі шмат цікавага аб Антарктыцы. Аляксей Гайдашоў падарыў вучням унікальную фатаграфію з самага паўднёвага кантынента.

Не застаўся без падарунка і мабільны музей. Дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў з павагай прыняў мінерал, адабраны ў горнай мясцовасці ў ходзе ўнутрыкантынентальнай экспедыцыі ў Антарктыцы.

У заключэнні мерапрыемства палярнікі Аляксей Гайдашоў і Юрый Гігіняк замацавалі на мабільным музеі сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У ходзе рэалізацыі праекта «Марское падарожжа за 80 дзён» мабільны музей акіяна будзе працаваць ва ўсіх раёнах г.Мінска. 2-4 верасня мабільны музей «прышвартуецца» ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.

Палярнікі Ю. Гігіняк і А. Гайдашаў распавядаюць школьнікам пра Антарктыку (злева направа).

А. Гайдашоў (справа) падарыў мінерал дырэктару Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксею Азараву.

Палярнікі Ю. Гігіняк і А. Гайдашоў са сцягам НАН Беларусі на даху мабільнага музея (злева направа).

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.