Вы тут

Грыбы дапамаглі выйграць $5 млн. жыхару вёскі Саранак-Лэйк


Жыхар амерыканскай вёскі Саранак-Лэйк (штат Нью-Ёрк) лічыць, што выйграў у латарэю пяць мільёнаў долараў дзякуючы грыбам, паведамляе UРІ.


56-гадовы Джон Льюіс хацеў зрабіць соус для спагеці па рэцэпце свайго бацькі. Яму не хапала аднаго інгрэдыента — грыбоў. Ён зайшоў па іх у краму, а на рэшту набыў у гандлёвым аўтамаце латарэйны білет. Білет аказаўся выйгрышным. Льюіс вырашыў не атрымліваць усе пяць мільёнаў адразу. Замест гэтага грошы будуць выплачваць часткамі — каля 172 тысяч долараў штогод. Мужчына плануе выдаткаваць частку выйгрышу на лячэнне сваяка, але пакуль не прыдумаў, што рабіць з астатнімі грашыма. «Я збіраўся працаваць дзе-небудзь, пакуль не памру, — прызнаўся ён. — Грошы могуць адкрыць перада мной яшчэ некалькі дзвярэй, але мы і так задаволеныя жыццём. Гэта добрае жыццё».

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.