Жыхар амерыканскай вёскі Саранак-Лэйк (штат Нью-Ёрк) лічыць, што выйграў у латарэю пяць мільёнаў долараў дзякуючы грыбам, паведамляе UРІ.
56-гадовы Джон Льюіс хацеў зрабіць соус для спагеці па рэцэпце свайго бацькі. Яму не хапала аднаго інгрэдыента — грыбоў. Ён зайшоў па іх у краму, а на рэшту набыў у гандлёвым аўтамаце латарэйны білет. Білет аказаўся выйгрышным. Льюіс вырашыў не атрымліваць усе пяць мільёнаў адразу. Замест гэтага грошы будуць выплачваць часткамі — каля 172 тысяч долараў штогод. Мужчына плануе выдаткаваць частку выйгрышу на лячэнне сваяка, але пакуль не прыдумаў, што рабіць з астатнімі грашыма. «Я збіраўся працаваць дзе-небудзь, пакуль не памру, — прызнаўся ён. — Грошы могуць адкрыць перада мной яшчэ некалькі дзвярэй, але мы і так задаволеныя жыццём. Гэта добрае жыццё».
Іван Купарвас
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/latareya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyygrysh