Вы тут

Раім схадзіць


Бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout», адукацыйны фэст «Remara», зорная экскурсія і дабрачынная акцыя «Дарога дадому» – афіша «Звязды» з 7 па 13 жніўня.


Бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout»

Фота: glaza.info

Дзе: стадыён гімназіі №42 Мінска

Калі: 9, 16, 23, 30 жніўня, 18:30 і 19:30

Колькі каштуе: бясплатна

На бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout» можа трапіць любы жадаючы. Кожную сераду на стадыёне 42 гімназіі будуць праводзіцца заняткі па фітнесу ў 18:30 і ёзе ў 19:30.

Усё, што вам спатрэбіцца, – добры настрой, дыванок і вада.


Адукацыйны фэст «Remara»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Хутар у Раўбічах

Калі: 9-12 жніўня, 11:00

Колькі каштуе: 15 р. – на фестывальны дзень (12 жніўня), 25 р. – на гульню і фестывальны дзень (9-12 жніўня)

9-11 жніўня адбудзецца ролевая гульня, дзе ўсе ўдзельнікі зоймуць сваё месца ў гульнявой дзяржаве, атрымаюць пашпарты і няшмат грошаў, каб дамовіцца і пабудаваць краіну сваёй мары.

12 жніўня пройдзе адукацыйны фестываль з лепшымі экспертамі грамадзянскай супольнасці, фудкортамі і музычным суправаджэннем. 

Уваход па запрашэннях (неабходна запоўніць форму).


Зорная экскурсія «Неба над Менскам»

Фота: photo-monster.ru

Дзе: Мінск

Калі: 11 жніўня, 22:45

Колькі каштуе: 8 р.

Чаму ў Вялікай мядзведзіцы такі даўгі хвост? Якім сузор’ем называлі старажытныя грэкі пачвару, якой збіраліся прынесці ў ахвяру прыгажуню Андрамеду і як удалося выратаваць яе Персею? Хто такія сёстры Грайі? Чаму цар Акрысій трымаў сваю дачку Данаю ў падземным палацы? У каго ператвараўся Зеўс, каб патрапіць да зямных прыгажунь? Пра гэта i пра шмат іншых цікавостак мы даведаемся на зорнай вечаровай экскурсіі «Неба над Менскам».

Запіс у групу: +37529-776-40-05, +37529-704-00-18.


Дабрачынная акцыя «Дарога дадому»

Фота: vashipitomcy.ru

Дзе: парк «Цівалі»

Калі: 12 жніўня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

Грамадскае аб'яднанне «Эгіда» і брэнд кармоў для хатніх жывёл «PURINA» запрашаюць усіх неабыякавых мінчукоў на летнюю дабрачынную выставу бяздомных жывёл «Дарога дадому».

12 жніўня ў парк прыедуць 100 сабак і катоў, якія будуць чакаць сустрэчы з адказнымі гаспадарамі. З 13:00 да 18:00 госці змогуць бліжэй пазнаёміцца ​​з чатырохногімі ўдзельнікамі акцыі, а валанцёры з радасцю распавядуць аб сваіх падапечных і дадуць мноства каштоўных рэкамендацый.

Усіх новых уладальнікаў, якія сустрэнуць сваіх гадаванцаў на дабрачыннай выставе, чакаюць падарункі ад брэнда «PURINA» і бясплатныя кансультацыі ветэрынара.


Анкамарафон

Фота: gotavastia.fi

Дзе: парк Перамогі

Калі: 13 жніўня, 09:00

Колькі каштуе: бясплатна

Кожнаму жадаючаму трэба прабегчы ўсяго 5 кіламетраў, а арганізатар – кампанія «Takeda» – пералічыць за кожнага, хто зарэгіструецца і выйдзе на старт, 5 беларускіх рублёў у дабрачынны фонд «Дотык жыцця» для дзяцей з анкагематалагічнымі захворваннямі.

Неабходная рэгістрацыя.


Выстава «Вінцэнт Ван Гог. Мастак Зорнага неба»

Фота: youtube.com

Дзе: Дом Ван Гога

Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.

У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.

Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.