Вы тут

Адрасная падтрымка чаргавікоў запрацуе з 7 жніўня


Размова ідзе пра пачатак дзеяння Указа №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», які ўводзіць адраснае субсідзіраванне ў будаўніцтве жылля. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.


Дакументам у дадатак да дзеючай сістэмы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва ўводзіцца новы від дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — дзяржаўныя адрасныя субсідыі. Яны будуць давацца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманых грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам — таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах. Субсідыі на пагашэнне працэнтаў і асноўнага доўгу па камерцыйным крэдыце даюцца катэгорыям грамадзян, якія ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. №13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» з улікам падпунктаў 1.8. і 1.10. Указа №240.

Дзяржава, дзякуючы такой сістэме, прыцягвае не толькі прамыя бюджэтныя рэсурсы на падтрымку жыллёвага будаўніцтва, але і рэсурсы банкаўскай сістэмы. Механізм Указа №240 дазволіць пашырыць аб'ём крэдытавання жыллёвага будаўніцтва, і пры гэтым яно будзе ажыццяўляцца з элементамі дзяржаўнай падтрымкі. Новы дакумент дазваляе разам з тым паменшыць выдаткі бюджэту — з яго будуць кампенсаваць толькі працэнты грамадзянам. Кампенсацыя будзе адрасная і для кожнага асобнага грамадзяніна, які будзе мець на гэта права.

Плануецца, што для сям'і з трох чалавек пры ўмове, што стандартна іх забяспечваюць 60 кв. м пры кошце 660 рублёў за кв. м, пад крэдыт 35 тысяч рублёў выплата па Указе №240 — 347 рублёў, для сям'і з 4 чалавек — 463 рублі. Для шматдзетных сем'яў, якія маюць траіх дзяцей, — 80 рублёў. Для сем'яў, у якіх выхоўваюцца чацвёра дзяцей і больш, захоўваецца поўнае пагашэнне асноўнага доўгу і працэнтаў па крэдыце.

Пад Указ ацэначна вызначана 135 мільёнаў рублёў — 65 мільёнаў рублёў Беларусбанка і 70 мільёнаў рублёў Белаграпрамбанка. У далейшым у долю ўвойдуць і шэраг іншых фінансавых устаноў. Аляксандр Горваль адзначыў, што пакуль спіса новых фінансавых устаноў не з'явілася.

Атрымаць дзяржпадтрымку можна адзін раз. Але для шматдзетных сем'яў вызначана, што калі паўстала неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў у сувязі з нараджэннем яшчэ аднаго дзіцяці, то дзяржаўная падтрымка можа быць выдзелена паўторна. Гэта значыць, сям'я зноў становіцца на ўлік, прызнаецца незабяспечанай па нарматывах жылой плошчай.

Каб маладая і шматдзетная сям'я магла прэтэндаваць на дапамогу па Указе №240, ёй варта ведаць, што выдзяленне субсідыі будзе ажыццяўляцца па чарзе па аналогіі з Указам №13 (у другім выпадку — на выдачу льготных крэдытаў, у першым выпадку — на выдачу субсідый). Выканкам будзе глядзець чарговасць і пры наяўнасці кватэр, дамоў запрашаць грамадзян і прапаноўваць будаўніцтва. Гэта значыць, трэба мець неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў. Далей — пытанне малазабяспечанасці. Па Указе №13 толькі малазабяспечаным аказваецца падтрымка, у гэтым жа прававым полі працуе і Указ №240. Указ №585 улічваў толькі чарговасць.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.