23-25 чэрвеня праходзіў 8-ы фестываль “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За тры дні артысты прадставілі публіцы музычныя праграмы, спектаклі і гала-канцэрт. Уся рэзідэнцыя аднаго з папулярных магнацкіх прозвішчаў ператварылася ў тэатральныя падмосткі.
У Тэатральнай зале замка Радзівілаў адбыўся канцэрт “Любові ўсе ўзросты пакорлівыя”. На гэтай жа пляцоўцы паказалі камедыйную оперу Гаэтана Даніцэці Viva la Mamma! Віктар Скорабагатаў традыцыйна прадстаўляе свае праграмы ў касцёле Божага Цела.
Па вечарах на імправізаванай сцэне ва ўнутраным дворыку замка давалі балет Адольфа Адана “Жызель, або Вілісы”, прэм'еру оперы П'етра Масканьі “Сельскі гонар”. Завяршыўся фестываль гала-канцэртам “Радзівілаўскі баль, або Вечар у гасцях ва Уршулі Радзівіл”. Кожны год фестываль наведвае больш за 5 тыс. чалавек.
Што адбываецца на сцэне — ведаюць усе, хто ходзіць у тэатр, мы ж прапануем зазірнуць ў фестывальнае закуліссе...
Аксана ЯНОЎСКАЯ
фота аўтара
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.