Выстава «Чарнобыль. Погляд з сапраўднага», «Сула. Непарыўнае-2», выстава «Мастак і горад» і відовішча-падарожжа «7 таямніц Беларусі» – афіша «Звязды» з 26 па 30 красавіка.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 21 мая, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Выстава паказвае вынік фотаэкспедыцый Уладзіміра Вераб'я, у якіх няма індустрыяльных ландшафтаў. Увазе гледачоў прапануюцца фотазамалёўкі рахманай прыгажосці прыроды, якая пераадольвае наступствы чарнобыльскай катастрофы.
Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)
Калі: па 10 мая, 10:00-17:30
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Выстава з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта «Сула. Непарыўнае», які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.
У гэты раз наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна-белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву «Талака» і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі.
Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Дзе: Плошчу Якуба Коласа (Мінск)
Калі: па 9 верасня
Колькі каштуе: бясплатна
27 красавіка на плошчы Якуба Коласа ў чарговы раз адкрыецца выяўленчы праект «Мастак і горад».
Выстава ўпрыгожвае плошчу Якуба Коласа на працягу 4 месяцаў ужо 6 гадоў запар. У гэтым годзе ў рамках трыенале сучаснага мастацтва на экспазіцыі пад адкрытым небам будуць прадстаўлены работы 35 беларускіх жывапісцаў.
Дзе: Палац прафсаюзаў (пр-т Незалежнасці, 25)
Калі: 30 красавіка, 16:00
Колькі каштуе: 11 р.
«7 таямніц Беларусі» – праект, які дазваляе акунуцца ў гісторыю, культуру, традыцыі і побыт беларускага народа многіх пакаленняў.
Аўтары праекта за 50 хвілін пры дапамозе сучаснага тэхнічнага ўвасаблення пастараліся паказаць, чым ганарыцца і славіцца суверэнная Беларусь. Менш чым за гадзіну кожны глядач зможа акунуцца ў падарожжа па Беларусі, пабываць у розных эпохах, робячы прыпынкі ў знакавых месцах.
Дзе: Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (в. Раўбічы)
Калі: па 30 красавіка, сер.-нядз.: 10:00-17:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
«Вяселле Заходняга Палесся» – выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які з поспехам экспанаваўся летам 2016 года ў Музеі народнага побыту Літвы.
На выставе прадстаўлены экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Акрамя таго, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыць унікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 1 чэрвеня, 10:00-22:00
Колькі каштуе: будні дзень: 5 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці; выхадны дзень: 7 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці
У ТЗЦ Galleria Minsk вас чакае ўнікальная калекцыя 3D-карцін, якія ажываюць пад аб'ектывам фотакамеры. Тут кожны наведвальнік становіцца не проста гледачом, а непасрэдным удзельнікам сюжэту любой карціны. Таму фотаздымка не толькі не забароненая, але і з'яўляецца неад'емнай часткай выставы-галерэі.
Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)
Калі: па 5 мая, сер.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
На выставе прадстаўлены савецкія цацкі перыяду 1950-1980-х гг., якія былі сабраныя на працягу апошняга дзесяцігоддзя гродзенскімі калекцыянерамі Уладзімірам Груцкім і Алегам Яршом.
У цэнтры ўвагі мара любога савецкага хлапчука – педальная машынка, якая давала магчымасць пракаціцца на амаль сапраўдным аднамесным аўтамабілі з рабочымі фарамі і рулявым кіраваннем. Тут жа і іншы папулярны дзіцячы транспарт – педальны конь, матаролер, двух-і трохколавыя ровары. Сярод савецкіх цацак для хлопчыкаў – жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, месяцаход і касмалёт.
Самым жаданым падарункам для дзяўчынак заўсёды была лялька. Акрамя таго, спадарожнікамі не аднаго пакалення савецкіх дзяўчат былі плюшавыя мядзведзі, малюсенькія пупсы, неваляшкі ўсіх відаў і памераў.
Дзе: ГЦ ALL (Даўгінаўскі тракт, 178)
Калі: па 25 чэрвеня, 10:00-21:00
Колькі каштуе: 5 р.
На выставе «Star Wars» вы можаце акунуцца ў фантастычны свет супрацьстаяння сіл дабра і зла, паглядзець на імперыю Джабы Хата ў лёдзе, паўдзельнічаць у касмічных бітвах з верным памочнікам дроідам R2-D2, убачыць жывых герояў культавай сагі і галоўнае – прайсці пасвячэнне ў джэдаі!
На базе інтэрактыўнай выставы адкрыта ўнікальная для Беларусі Акадэмія джэдаяў. Усім наведвальнікам выдаюцца светлавыя мячы і спецыяльныя ўборы, у якіх можна адчуць сябе сапраўднымі героямі.
Дзе: Лошыцкая сядзіба
Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00
Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ
«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.
На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)
Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў
7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!
Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?