Вы тут

Расклад руху аўтобусаў на Мюнхен пасля пераходу на “летні час”


У сувязі з тым, што краіны Еўропы перайшлі на “летні час”, дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс” праінфармавала, як будзе выконваць рэгулярныя рэйсы на Мюнхен.


Расклад па маршруце Мінск — Мюнхен наступны: з Мінска па 28 кастрычніка — ад АВ “Цэнтральны” ў 12.00 па серадах, пятніцах; з Мюнхена па 28 кастрычніка — у 13.00 па пятніцах, нядзелях.

Для рэйса Мюнхен — Мінск з па 28 кастрычніка ўстанаўліваецца час: адпраўленне аўтобусаў прадпрыемства “Мінсктранс” ад АПП “Брэст” у 11.30 (замест 12.30); прыбыцця на АВ г. Брэст у 11.50 (замест 12.50) і адпраўленне ў 12.00 (замест 13.00); прыбыцця ў Мінск на АВ “Цэнтральны” ў 17.00 (замест 18.00).

Акрамя таго, дадаюцца рэгулярныя рэйсы адпраўленнем: з Мінска па нядзелях з 7 мая па 17 верасня (з Мюнхена па аўторках з 9 мая па 19 верасня); з Мінска па суботах з 23 чэрвеня па 2 верасня (з Мюнхена па панядзелках з 5 мая па 4 верасня).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.