Вы тут

Арні ледзьве не патрапіў у паліцыю


Нямецкая паліцыя зрабіла амерыканскаму акцёру Арнольду Шварцэнэгеру вымову за язду на веласіпедзе па вакзале Мюнхена, паведамляе Bіld.


Вартавыя парадку ўбачылі двух веласіпедыстаў, якія хутка ехалі па чыгуначнай станцыі. Адзін з дзяжурных пагнаўся за імі і, параўняўшыся з тым, які трымаўся ззаду, пачаў тлумачыць яму небяспеку такіх паводзін. Мужчына адказаў, што з'яўляецца целаахоўнікам Шварцэнэгера. Вартавы парадку прыняў гэта за жарт, аднак потым убачыў, што другі парушальнік — сапраўды сам «Тэрмінатар». У адказ на тлумачэнні паліцэйскага 69-гадовы Шварцэнэгер адказаў, што ў яго баляць ногі і хадзіць яму цяжка. У якасці кампенсацыі ён прапанаваў зрабіць з ім сэлфі (фатаграфіі распаўсюдзіла прэс-служба мюнхенскай паліцыі). Пасля нядоўгай размовы акцёр пайшоў з вакзала пехатой праз паўночны ўваход, а веласіпед каціў побач. Такім чынам, Арні, хоць і зорка кіно і палітыкі, быў вымушаны паслухацца прадстаўніка праваахоўных органаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.