Вы тут

Казахстан і Беларусь будуць абменьвацца вопытам у заканатворчай сферы


Парламентарыі Казахстана і Беларусі дамовіліся больш актыўна абменьвацца вопытам у заканатворчай сферы.

Аб гэтым пасля сустрэчы дэлегацый нашых краін паведамілі на брыфінгу ў Мінску старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Мажыліса (ніжняя палата) парламента Казахстана Нурлан Нігматулін.


Старшыня Мажыліса парламента адзначыў, што дзякуючы канструктыўнаму ўзаемадзеянню прэзідэнтаў Казахстана і Беларусі скаардынавана вырашаюцца задачы як у двухбаковым фармаце, так і ў інтэграцыйных аб'яднаннях. «У сувязі з гэтым першачарговая задача парламентарыяў — забяспечыць эфектыўную заканадаўчую падтрымку ўсіх рашэнняў і дамоўленасцяў кіраўнікоў дзяржаў», — сказаў Нурлан Нігматулін. Цяпер, на яго думку, неабходна інтэнсіфікаваць абмен вопытам у заканатворчай сферы паміж профільнымі камітэтамі і пастаяннымі камісіямі парламентаў і паміж групамі па супрацоўніцтве.

Уладзімір Андрэйчанка заклікаў парламентарыяў дзвюх краін больш актыўна падключыцца да аднаўлення тавараабароту.

«Вялікая тэма для размовы — нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. У цэлым яны развіваюцца нядрэнна, — адзначыў спікер. — Але насцярожвае той момант, што за мінулы год амаль на 30% упаў тавараабарот». На яго думку, гэта не адпавядае магчымасцям дзвюх краін, і рабочым групам, сфарміраваным у парламентах Беларусі і Казахстана, варта сур'ёзна папрацаваць над гэтым пытаннем.

Уладзімір Андрэйчанка таксама праінфармаваў суразмоўца, што напярэдадні ў Мінску было падпісана пагадненне аб правядзенні ў ліпені 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ, у сувязі з чым у сталіцу прыбыла старшыня Парламенцкай асамблеі Крысцін Мутонен. Спікер выказаў надзею, што дэлегацыя Казахстана прыме самы актыўны ўдзел у рабоце летняй сесіі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Стратэгічны ўзровень

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.