Вы тут

Cвае першыя пашпарты атрымалі 22 юныя спартсмены


Усебеларуская акцыя БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі краіны, працягваецца. Учора свае першыя пашпарты ў Нацыянальным алімпійскім камітэце атрымалі 22 юныя спартсмены з Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама Мінска. Галоўныя дакументы хлопцам і дзяўчатам уручаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў.


— Дзень Канстытуцыі ў Беларусі не адзначаецца вельмі маштабна, — заўважыў ён. — Але гэта адна з галоўных дат у станаўленні нашай дзяржавы. Тое, што ў нас ёсць такое свята, падкрэслівае, што Беларусь — прававая дзяржава, і мы і надалей будзем развіваць дэмакратычныя грамадзянскія інстытуты і прымаць рашэнні на аснове права. Сёння мы ўсе як адзін павінны абараняць тыя напрацоўкі, што ўжо зроблены нашым народам за два з паловай дзясяткі гадоў незалежнасці: Канстытуцыю, дабрабыт, узровень сацыяльнай падтрымкі і многае іншае.

Вікторыя ГЛУХОЎСКАЯ прыехала на ўручэнне пашпарта з Гомеля. Дзяўчына займаецца цяжкай атлетыкай у мясцовай школе алімпійскага рэзерву. У свае 14 гадоў яна выступае ў катэгорыі да 53 кілаграмаў, у штуршку «бярэ» 55 кілаграмаў, а ў рыўку — 40.

— Сваю першую ўзнагароду я атрымала нядаўна на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Бабруйску, — расказала дзяўчына. — Заваявала «бронзу». Акрамя гэтага, некалькі дзён таму стала першай на абласным турніры ў Гомелі. Безумоўна, для мяне магчымасць атрымаць пашпарт з рук віцэ-прэзідэнта алімпійскага камітэта, ды яшчэ і ў такім месцы, — неймаверны гонар.

Вучань сталічнай сярэдняй школы №53 Іван САФОНАЎ выбіваецца з шэрагу спартсменаў — хлопец з'яўляецца юным інспектарам дарожнага руху.

— Я думаю, што трапіў сюды дзякуючы таму, што наша каманда неаднойчы перамагала на міжнародным злёце ў Расіі, а таксама на рэспубліканскіх, гарадскіх і раённых турнірах, — падзяліўся ён. —  Зразумела, запрашэнне ў Нацыянальны алімпійскі камітэт для мяне — радасць, бо атрымаць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы, а не ў пашпартным стале, як іншыя аднагодкі, дарагога каштуе. Акрамя таго, гэта яшчэ адзін стымул працаваць над сабой надалей.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пашпарты для будучых чэмпіёнаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.