25 Сакавік, субота

Вы тут

У сталіцы прайшоў першы рэспубліканскі кар'ерны форум


На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі вядомых айчынных і замежных кампаній — у выніку было прадстаўлена больш чым тры дзясяткі стэндаў. Форум наведалі больш за паўтары тысячы студэнтаў з розных ВНУ.


— Раней наш універсітэт праводзіў так званыя Дні кар'еры, — адзначыў рэктар БДУ Сяргей АБЛАМЕЙКА. — Але штогод колькасць ахвотных наведаць гэтыя мерапрыемствы, як з боку студэнтаў, так і работадаўцаў, павялічвалася. Таму мы дамовіліся з Міністэрствам адукацыі аб правядзенні форуму рэспубліканскага маштабу, на які запрасілі студэнтаў з іншых ВНУ. Наколькі мне вядома, паступіла нямала заявак з рэгіянальных універсітэтаў, ёсць і госці з замежжа: Арменіі, Італіі, Чэхіі. Можна канстатаваць, што цікаўнасць да такіх сустрэч не змяншаецца, і мы рады, што атрымліваем шмат станоўчых водгукаў.

Аднак колькасць удзельнікаў — не адзінае адрозненне мерапрыемства ў новым фармаце ад звыклых Дзён кар'еры. Акрамя дыялогу з патэнцыйнымі работадаўцамі, наведвальнікі маглі паслухаць майстар-класы на самыя розныя тэмы: ад правіл складання рэзюмэ да тэндэнцый беларускага рынку працы і прафесій, якія стануць запатрабаванымі ў недалёкай будучыні. Акрамя таго, у праграме Рэспубліканскага кар'ернага форуму былі так званыя «спід-дэйцінгі» (кароткія размовы з работадаўцамі), лабараторыя дызайн-мыслення, дзе кожны ахвотны мог паспрабаваць сябе ў распрацоўцы інавацыйных рашэнняў для вядомых кампаній, а таксама панэльная дыскусія, падчас якой абмяркоўваліся шляхі скарачэння адлегласці паміж акадэмічнай адукацыяй і патрэбамі бізнесу.

— Я вырашыў наведаць гэты форум, бо спадзяюся знайсці сабе месца працы, дзе змагу прымяніць атрыманыя на вучобе навыкі, — расказаў студэнт другога курса геаграфічнага факультэта БДУ Арцём ПАБЯРЭЖНІ. — Таксама хачу зразумець, якіх ведаў не хапае, каб быць запатрабаваным спецыялістам. Мяне найбольш цікавіць прымяненне геаінфармацыйных сістэм у прамысловасці. Гэта сфера, якая знаходзіцца на перасячэнні геаграфіі і інфарматыкі. Напрыклад, складанне інтэрактыўных картаў ці нешта падобнае.

— Прыехала сюды, бо цяпер знаходжуся ў пошуку варыянтаў для будучага размеркавання, — падзялілася студэнтка чацвёртага курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Кацярына МАЁРАВА. — Шчыра кажучы, непасрэдна па маёй сферы — нафтахімічнай прамысловасці — варыянтаў тут няшмат. Найбольш стэндаў кампаній, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Але я не засмучаюся, бо паралельна праходзяць майстар-класы і гутаркі, а гэта таксама вельмі карысны досвед, які мне абавязкова спатрэбіцца.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Зачын на будучыню

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першае працоўнае месца: чым вабіць і чым палохае?

Першае працоўнае месца: чым вабіць і чым палохае?

Вясной у ВНУ традыцыйна пачынаецца размеркаванне.

Культура

Як жылі беларусы-сакуны на Старадарожчыне

Як жылі беларусы-сакуны на Старадарожчыне

Дом без падмурка, печ — на драўляным фундаменце.

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю (1946 — 1953)

Як «Звязда» пісала гісторыю (1946 — 1953)

Аднаўленне разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны народнай гаспадаркі стала беспрэцэдэнтным подзвігам мірнага часу.

Грамадства

Як будзе развівацца беларуская фармацэўтыка

Як будзе развівацца беларуская фармацэўтыка

Залежнасць краіны ад імпарту павінна быць зніжана пры захаванні якасці і эфектыўнасці лекавых прэпаратаў.