Вы тут

Лагатыпам "Еўрабачання" стане наміста


Украіна вызначылася са слоганам і дызайнам лагатыпа сёлетняга міжнароднага песеннага конкурсу. Краіна-гаспадыня «Еўрабачання-2017» сустрэне гасцей заклікам Celebrate Dіversіty — «Адзначаем разнастайнасць».


Як заўважыў выканаўчы прадзюсар конкурсу Ён Ола Санд, гэты слоган дапаўняе леташнюю тэму Come Together («Аб'яднацца») і ляжыць у аснове каштоўнасцяў «Еўрабачання», адначасова аб'ядноўваючы жыхароў розных краін і падкрэсліваючы ўнікальнасць кожнай з іх. Заклік дапоўнены адметным лагатыпам, заснаваным на традыцыйных украінскіх каралях — намісце (у фальклорнай традыцыі гэта адначасова традыцыйнае жаночае ўпрыгажэнне і абярэг, сабраны з мноства розных пацерак, — сімвал прыгажосці і здароўя).

Таксама днямі Кіеў атрымаў ад папярэдняй сталіцы «Еўрабачання» Стакгольма сімвалічныя ключы ад конкурсу. Крыху пазней адбылася папярэдняя жараб'ёўка краін-удзельніц, паводле якой прадстаўнік Беларусі, гурт Navіband, выступіць на конкурсе ў другой палове другога паўфіналу 11 мая. Кампанію беларусам складуць прадстаўнікі яшчэ 18 краін: Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Ізраіля, Ірландыі, Літвы, Македоніі, Мальты, Нарвегіі, Нідэрландаў, Расіі, Румыніі, Сан-Марына, Сербіі, Харватыі, Швейцарыі і Эстоніі.

Нагадаем, удзел у сёлетнім конкурсе песні «Еўрабачанне», які пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая, пацвердзілі 43 краіны.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: «Еўрабачанне» надзене каралі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.